Соф’я Аляксееўна (царэўна)

(Пасля перасылкі з Соф'я Аляксееўна, царэўна)

Соф'я Аляксееўна (17 (27) верасня 1657 — 3 (14) ліпеня 1704) — руская царэўна, дачка рускага цара Аляксея Міхайлавіча і яго жонкі Марыі Ільінішны Міласлаўскай, у 16821689 гадах рэгент пры малодшых братах Пятры і Іване.

Соф’я Аляксееўна
Sophia Alekseyevna of Russia.jpg
Монеты Софьи Алексеевны в период регентства.jpg
рэгент
8 чэрвеня 1682 — 22 верасня 1689
Нараджэнне 27 верасня 1657(1657-09-27)[1][2][…]
Смерць 14 ліпеня 1704(1704-07-14)[1][5][…] (46 гадоў)
Месца пахавання
Род Раманавы
Бацька Аляксей Міхайлавіч[6]
Маці Марыя Ільінічна Міласлаўская[d][6]
Веравызнанне Праваслаўная Царква
Дзейнасць кіраўнік, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пасля смерці бяздзетнага Фёдара Аляксеевіча брат яго 16-гадовы Іван, слабы фізічна, быў адхілены ад пасаду. Патрыярх Іаакім і баяры абвясцілі царом 10-гадовага Пятра. Баяры Міласлаўскія на чале з Соф'яй вырашылі аспрэчыць уладу.

Соф'я прыйшла да ўлады, абапіраючыся на свайго фаварыта Васілія Галіцына і стральцоў. 15 верасня 1682 стала рэгенткай пры малалетніх братах Іване і Пятры.

Асабістыя якасціПравіць

 
Царэўна Соф'я Аляксеевна

Соф'я была разумнай, уладнай, славалюбівай, ведала польскую мову, латынь і нават складала вершы. Вальтэр гаварыў аб ёй: «Кіраўніца мела шмат розуму, складала вершы, пісала і гаварыла добра, з выдатным выглядам злучала мноства талентаў; усе яны былі азмрочаны велічэзным яе славалюбствам».

ДасягненніПравіць

У пачатку ліпеня 1682 умелымі дзеяннямі спыніла ў Маскве бунт раскольнікаў: перанесла «спрэчкі аб веры» у палац, у Гранавітую палату, ізаляваўшы тым самым правадыроў старавераў ад натоўпу народа.

Падпісала выгадны для Расіі «Вечны мір» з Польшчай, Нерчынскі дагавор з Кітаем. У 1687 і 1689 пад кіраўніцтвам Васілія Галіцына былі распачаты паходы супраць крымскіх татараў, але яны былі няўдалыя. У 1687 была створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. 21 ліпеня 1687 у Парыж прыбыла першае рускае пасольства.

ЗвяржэннеПравіць

У верасні 1689 Соф'я была зрынутая і саслана ў Новадзявочы манастыр. Падчас стралецкага паўстання 1698 года стральцы, па дадзеных следства, намерваліся паклікаць яе на царства. Пасля прыгнечання бунту Соф'я пастрыжаная ў манашкі пад імем Сусаны. Памерла ў 1704. Пахавана ў Смаленскам саборы Новадзявочага манастыра ў Маскве.

Зноскі

  1. а б Sofya Alekseyevna Romanova // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sofia Alexejewna // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Russland (Sophie) // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  4. а б Софья Алексеевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Sophia Alekseevna // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. а б Lundy D. R. The Peerage