Спартак Аляксандравіч Польскі

Спарта́к Алякса́ндравіч По́льскі (21 чэрвеня 1930, Новасібірск, РСФСР — 9 кастрычніка 1994, Мінск, Беларусь) — беларускі географ, эканоміка-географ, доктар геаграфічных навук, прафесар. Больш вядомы як заснавальнік навуковай школы геаграфіі насельніцтва ў Беларусі. Аўтар мноства навуковых прац па праблемах сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі.

Спартак Аляксандравіч Польскі
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1930(1930-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1994(1994-10-09) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці географ
Месца працы
Навуковая ступень доктар геаграфічных навук (1980)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1983)
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нягледзячы на тое, што ён нарадзіўся ў Новасібірску, ягоныя бацькі былі беларусамі, і сам ён выдатна валодаў беларускай мовай. Жыў у Расіі да паступлення ў БДУ ў 1949 годзе (скончыў у 1953 годзе). З 1973 года працаваў у МДПІ імя М. Горкага. На першым пасяджэнні вучонага савета Геаграфічнага таварыства пры АН БССР у 1975 годзе быў абраны кіраўніком аддзялення эканамічнай геаграфіі. У 1980 годзе атрымаў ступень доктара геаграфічных навук, у 1983 годзе стаў прафесарам на кафедры геаграфіі ў МДПІ, а ў 1985 годзе быў узнагароджаны ганаровай граматай ГТ СССР.

Ужо ў незалежнай Беларусі выступаў за стварэнне пры Савеце Міністраў Камітэта па нацыянальных праблемах і інстытуту ўпаўнаважаных па справах нацыянальнасцей.

Уклад у навуку правіць

Яго працы прысвечаны праблемам сацыяльна-эканамічнаму і дэмаграфічнаму развіццю гарадоў Беларусі, геаграфіі і дэмаграфіі насельніцтва развітых капіталістычных краінах і краінах, якія развіваюцца. Таксама займаўся вывучэннем гісторыей метадалогіі геаграфіі.

Бібліяграфія правіць

  • Вопросы развития и размещения городских поселений Гомельской области : (краткая история формирования, современное состояние и перспективы развития) : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата географических наук, 1967 г. / С. А. Польский ; Министерство высшего и среднего специального образования Белорусской ССР, Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина
  • Оптимальное планирование в отраслях народного хозяйства : (материалы республиканской конференции молодых ученых) : [в 3 ч.]. — Ч. 1, 1968 г.: Вопросы развития и размещения производительных сил Белорусской ССР / под редакцией В. Ф. Медведева, А. В. Богдановича, С. А. Польского
  • Город и маятниковая миграция населения : [сборник статей] / Научно-исследовательский институт экономики и экономико-математических методов планирования при Госплане БССР ; под редакцией С. А. Польского
  • Нарысы геаграфіі гарадоў Беларускай ССР (1917―1941 гг.), 1973 г. / С. А. Польскі
  • Вопросы географии Белоруссии : сборник научных трудов / Министерство просвещения БССР, Минский государственный педагогический институт им. А. М. Горького, 1976 г. ; [редсовет: Войтович М. С., Кудло К. К., Польский С. А.]
  • Демографические проблемы развития Минска, 1976. / С. А. Польский; [Под ред. Ю. К. Козлова]
  • Проблемы расселения в БССР / Геогр. о-во БССР, 1980 г. ; Ред. С. А. Польский
  • Ключевые проблемы социально-экономического развития г. Минска, 1981 г. / С. А. Польский
  • Урбанизация Белорусской ССР : Учеб.-метод. пособие / С. А. Польский ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького, 1985 г.
  • География населения развитых капиталистических и развивающихся стран : (с основами демографии) : учебное пособие для географических специальностей педагогических институтов, 1987 г. / С. А. Польский; под редакцией Н. Т. Агафонова
  • Беларусы [Карты] : этнагеаграфія, дэмаграфія, дыяспара, канфесіі : атлас / складзены і падрыхтаваны да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай у 1995—1996 гг. ; адказны рэдактар В. А. Шэленгоўская; рэдактары карт: Л. У. Белякова [і інш.]

Літаратура правіць