Адкрыць галоўнае меню
Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
Мсціслаў. Спаса-Праабражэнская царква.JPG
54°01′24,10″ пн. ш. 31°44′23,60″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мсціслаў, вул. Энгельса
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 2-я пал. XIX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000513шыфр 513Г000513
Стан дзейнічае

Спа́са-Праабражэ́нская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

ГісторыяПравіць

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. У 2007 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. У 2011 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.

АрхітэктураПравіць

Размешчана на могілках. Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. У сілуэце храма пануе надбудаваная над прытворам чацверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам з вежачкай. Макаўкай завершаны чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы вылучаны чатырохслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай.

ЛітаратураПравіць

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. 13. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986.— 408 с., іл.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць