Спіс беларускіх імён

старонка-сьпіс у праекце Вікімэдыя

Беларускай мове ўласцівы народны іменнік, які характарызуецца адсутнасцю строга замацаванай (кананічнай) формы, як у рускай праваслаўнай традыцыі (напр., Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а не толькі Юрый). Таксама ёсць думка, што беларускаму іменніку характэрна адсутнасць паралельнага ўжывання імён па бацьку разам з імёнамі (казалі, напр., Юрчыха, калі яе мужам быў Юрка)[удакладніць: камент.]. Аднак, праз русіфікацыю імперскага і савецкага часу, беларускія народныя імёны выціснуты з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі. Нельга было зарэгістраваць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы, асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі, лёгка можна было зарэгістраваць дзіцё Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісектрысай і Канстытуцыяй.[1]

А правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

Б правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

В правіць

Мужчынскія правіць

  • Вадзім (размоўнае: Вадзік, Валік; стараславянскае) — абвінавачваць, нагаворваць;
  • Валерый (размоўнае: Валер, Валерка; лацінскае) — моцны, здаровы, бадзёры;
  • Валянцін (размоўнае: Волесь, Валік; лацінскае) — здаровы, дужы;
  • Варфаламей (размоўнае: Барталамей, Бахрамей, Бартош, Баўтрук, Будрыс; старажытнаяўрэйскае) — «сын Таламея»;
  • Васіль (размоўнае: Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька; старажытнагрэчаскае) — царскі;
  • Венядзікт (размоўнае: Бенядзікт, Банадысь, Баніхват, Баніфацы; лацінскае) — бласлаўлёны;
  • Вінцэнт (размоўнае: Вінцук, Вінцусь, Вінька; лац.: Vincentius; vincens) — той, хто перамагае;
  • Віктар (размоўнае: Вікцік, Віктук, Віктусь; лацінскае) — перамога;
  • Віталій (размоўнае: Віталь, Віталя; лацінскае) — «жыццёвы». У беларусаў пераважна ў сем’ях гарадской інтэлігенцыі;
  • Вітаўт (размоўнае: Вітусь, Вітак);
  • Вячаслаў (размоўнае: Вячка, Вячык, Слава, Слаўка; стараславянскае) — «славячы славу», «той, хто марыць праславіцца»;

Жаночыя правіць

  • Валерыя (размоўнае: Лера, Валерка, Валюся, Люся, Люська; лацінскае) — здаровая, дужая;
  • Валянціна (размоўнае: Валя, Валена, Валюша, Валюня, Валюня, Ціна; лацінскае) — здаровая, дужая;
  • Ванда — (размоўнае: Вана, Вандзя, Вандачка; польскае) — баламутка, спрачальніца
  • Варвара (размоўнае: Вара, Варця, Варка, Варуся, Барбара, Барця, Барціся; лацінскае) — язычніца, чужаземка.
  • Вера (размоўнае: Верця, Верка, Вяруня, Вяруся; стараславянскае) — спадзяванне, надзея;
  • Вераніка (размоўнае: Вера, Ніка, Веранічка, Віка, Вічка; старажытнагрэчаскае) — тая, што нясе перамогу; па другой версіі — ураджэнка італ. горада Вероны;
  • Вікторыя (размоўнае: разм. Віка, Вікуля, Вікта, Вікця, Віктуся, Вікта; лацінскае) — перамога;
  • Віталіна (размоўнае: Віталінка, Таліна, Талінка, Віта, Ліна; лацінскае) — жыццёвая;
  • Віялета (размоўнае: Віта, Вітуля, Вітуся, Лета, Вія, Тая; лацінскае) — фіялка;
  • Вольга (размоўнае: Вольця, Волька, Вальжына; старажытнаскандынаўскае) — дакладнай этымалогіі няма, аднак некаторыя лічаць, што гэта жаночы варыянт ад імя Алег, што значыць святы;
  • Вянера (размоўнае: Вянерка, Нера, Вера; лацінскае) — прыгожая, каханая. Параўнанне: [[Венера, багіня|Венера] — багіня кахання і прыгажосці ў старажытных грэкаў;
  • Вячаслава (стараславянскае) — вялікая слава;

Г правіць

Мужчынскія правіць

  • Гарыслаў (стараславянскае) — «той, хто „гарыць“ славаю»;
  • Гаўрыла (размоўнае: Гаўрусь, Гаўрык, Гаўрук, Гаўра, Габрук, Габрысь; старажытнаяўрэйскае) — божы чалавек, божы муж;
  • Георгій (размоўнае: Юрык, Ярык, Юрка, Юрась, Юры, Юрыла, Ярыла, Юрага, Алігор, Жора; старажытнагрэчаскае) — земляроб;
  • Герасім — (размоўнае: Герась, Гарась, Гараська, Гараска, Гарасюк, Гарасім, Грасім, Гарасік; старажытнагрэчаскае) — паважаемы;
  • Глеб (размоўнае: Глебка, Глебік; нямецкае) — нашчадак Бога;

Жаночыя правіць

Д правіць

Мужчынскія правіць

  • Давыд (размоўнае: Давід, Давідчык, Давідзюк, Давыдзік, Додзя, Додзік, Давыдзька; старажытнаяўрэйскае) — любімы;
  • Дамінік (размоўнае: Домка, Дамінічак; лацінскае) — «дзень Божы»;
  • Даніла (размоўнае: Данік, Данусь, Дольцік, Данель, Дануль, Данук, Дануйла; старажытнаяўрэйскае) — «Бог — мой суддзя»;
  • Дарафей (размоўнае: Дорах, Дораш, Дарошка, Дарапей, Дарафейчык, Дарук, Дарацей, Дарцісь; старажытнагрэчаскае) — «дар Бога»;
  • Дзмітрый (размоўнае: Зміцер, Змітрок, Змітра, Змітро, Змітрук; старажытнагрэчаскае) — «які належыць багіні земляробства Дэметры»;
  • Дзяніс (размоўнае: Дзяніска; лацінскае) — натхнёны;

Жаночыя правіць

Е правіць

Мужчынскія правіць

  • Еўдакім — Аўдось, Аўдзік, Аўдук, Аўдот, Аўдыяш
  • Емяльян — Амяльян, Амелька

Жаночыя правіць

Ж правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

З правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

І правіць

Мужчынскія правіць

  • Іван (размоўнае: Ян, Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Якцік, Янук, Янка, Януш; старажытнаяўрэйскае) — «Яхве (Бог) злітаваўся», «Яхве (Бог) памілаваў». Асноўнае: Ян;
  • Ігар (размоўнае: Ігарок; старажытнаскандынаўскае) — Ingvio — імя скандынаўскага бога багацця і varr — ахоўваць
  • Ігнат — Ігнась, Ігнатка
  • Іосіф, Ёзэф, Юзаф — Язэп, Юзік, Юзок, Еська, Юзуль
  • Ілля, Ілья — Іляш, Ільяш, Іллюк, Ільюк, Галляш, Гальяш

Жаночыя правіць

  • Ірэна — Рэня
  • Ірына — Арына, Арыша, Арышка

К правіць

Мужчынскія правіць

  • Казімір — Казік, Казюк
  • Карл — Карусь, Карук, Корша
  • Кірыл (размоўнае: Кірыла, Кірык, Кірук, Кір’ян, Чурыла; старажытнагрэчаскае) — уладар, той, хто правіць, кіруе;
  • Кандрат — Кандрась, Кандраш
  • Канстанцін — Кастусь, Косцік, Косць, Касташ, Канстант, Канстайла
  • Кузьма — Кузік, Кузмісь

Жаночыя правіць

  • Караліна — Каруся, Карута
  • Крысціна — Хрысця, Хрысціна, Крысця, Крыстуся, Крыста
  • Ксенія — Аксюта, Аксёна, Аксініца
  • Кацярына — Кася, Каця

Л правіць

Мужчынскія правіць

  • Лаўрэнцій — Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрын, Лаўрыш, Лявон
  • Леанід — Лянько, Лёнік

Жаночыя правіць

  • Ларыса ('размоўнае: Лара, Лора, Ларуся, Ларуська; старажытнагрэчаскае) — чайка;
  • Лідзія ('размоўнае: Лідка, Лідуся, Ліда; старажытнагрэчаскае) — відаць, ад назвы вобласці Старажытнай Грэцыі — Лідзіі, што ў Малой Азіі;
  • Лізавета (размоўнае: Лісавета, Ліза; старажытнаяўрэйскае) — Бога майго клятва; тая, што шануе Бога;
  • Лілія (размоўнае: Ліля, Лілюня, Лілюся, Лілюша, Лілёк, Лілюльчык; лацінскае) — ад назвы кветкі лілія;
  • Любава (размоўнае: Люба, Любаша, Любавачка; стараславянскае) — старажытнае язычніцкае імя, што значыць «любімая»;
  • Любаміра (размоўнае: Люба, Міра; стараславянскае) — любімая людзьмі, грамадою;
  • Любоў (размоўнае: Люба, Любіна; стараславянскае) — прыхільнасць, адданасць, цікавасць;
  • Людміла (размоўнае: Люда, Міла, Людка, Людуся, Люся, Міля, Мілаша, Мілка, Мілуся; стараславянскае) — мілая, добрая людзям;
  • Люцыя (размоўнае: Лія, Люца, Люцылія; лацінскае) — светлая;

М правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

  • Магдалена — Магда, Магдзя, Магдзіся
  • Маргарыта — Маргуся, Магарэта, Магарэся, Магурэта
  • Марыя — (размоўнае: Марыля, Маруся, Марка, Мар’яна, Мара, Марця, Марыся; старажытнаяўрэйскае, іўр.: מִרְיָם (Miryám), стар.-грэч.: Μαρία, Μαριάμ) — «якая прадбачыць» або «жаданае дзіця»
  • Марына — Марыня

Н правіць

Мужчынскія правіць

  • Нікіфар — Нічыпар

Жаночыя правіць

  • Надзея — Надзя, Надзька, Надзі
  • Наталля — Наталка, Наталька, Натася, Наталя
  • Ніна — Нінка, Нінуся

П правіць

Мужчынскія правіць

  • Павел — Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка, Павель
  • Пётр — Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш
  • Пракофій — Пракоп, Пракопка, Прокша

Жаночыя правіць

  • Паліна — Палінка, Полька, Польця, Палюся

Р правіць

Мужчынскія правіць

  • Радзівон — Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк,
  • Раман — Рамаш, Ромцік, Рамук, Рамась, Ромусь
  • Рыгор — Рыгорка, Рыгось, Грышка, Грыша

Жаночыя правіць

  • Раіса — Рая, Раечка, Раіска
  • Рэгіна — Рася, Раська, Раіна

С правіць

Мужчынскія правіць

  • Святаслаў — Свят, Слава
  • Станіслаў — Стась, Стасік, Стасюк, Станіш
  • Сцяпан — Сцёпка
  • Сымон — Сымюк
  • Сямён — Сёмка, Сёма
  • Сяргей (размоўнае: Сярожа, Сяржук, Серж; лацінскае — стражнік, вельмі паважаны)

Жаночыя правіць

  • Святлана (размоўнае: Света, Святланка, Ланка) — светлая, ясная;
  • Соф’я — Зоська, Зося, Сонька, Соня, Софа, Зафія, Сафія
  • Сцепаніда — Стэпка, Сцепка, Стэфанія

Т правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

У правіць

Мужчынскія правіць

  • Уладзімір (размоўнае: Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша, Ладзік, Уладзік, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір, Ладша; стараславянскае) — той, хто валодае сусветам, мірам;
  • Уладзіслаў — Уладысь, Уладук, Ладук, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь

Жаночыя правіць

  • Улляна, Ульяна — Уляна, Улянка, Уля

Ф правіць

Мужчынскія правіць

  • Фёдар, Тэадор (размоўнае: Тодар, Ходка, Хведар, Хадась, Хадаш, Тодзік, Хвядук, Хвядос; старажытнагрэчаскае) — божы дар;
  • Філіп, Піліп — Філ, Піліпка, Хвіліп
  • Францыск — Францішак, Пронцік, Пранцісь, Франак, Фронусь

Жаночыя правіць

  • Фёкла — Тэкля
  • Фіала — Філя, Філька

Х правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

  • Хрысціяна (размоўнае: Хрысця, Хрыся, Яна; старажытнагрэчаскае) — хрысціянка
  • Хрысціна (размоўнае: Хрыста)

Ц правіць

Мужчынскія правіць

  • Цімафей — Цімук, Цімка, Цімусь
  • Ціхан — Цішка, Ціхон

Жаночыя правіць

Ч правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

Э правіць

Мужчынскія правіць

  • Эдуард (размоўнае: Эдвард, Адуард, Эдзісь, Эдзя, Эдзюк, Эдзька; лацінскае) — той, хто ахоўвае;

Жаночыя правіць

Ю правіць

Мужчынскія правіць

Жаночыя правіць

Я правіць

Мужчынскія правіць

  • Ягор — Ягорка, Горык, Гарык
  • Якаў — Якуб, Янцік, Яктук, Яктусь, Ян
  • Ян (размоўнае: Янка, Янук, Ясь; старажытнаяўрэйскае) — «Яхве (Бог) злітаваўся», «Яхве (Бог) памілаваў»
  • Яўген — Аўген, Аўгук, Аўгусь, Аўгей, Аўгіяш, Геньцік, Генісь, Генюш
  • Яфім — Яўхім, Яхімка

Жаночыя правіць

  • Ядвіга — Ядзвіся, Ядзя
  • Яўгенія — Югася, Геньця, Аўгуся, Аўгіння, Геня
  • Яна — Яніка, Януся, Янушка, Янічка

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. Мінск, «Тэхналогія», 2001.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966.
  • Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1998. — 239 с. — ISBN 985-02-0164-9
  • В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі Крыўска-Беларускі іменнік — Коўна, 1923. — № 6. — С. 34—43.
  • Усціновіч, А. К. Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэд. А. А. Лукашанец. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 24 с. — 1 200 экз. — ISBN 978-985-6941-10-1.