Станіслаў Бжастоўскі
Станіслаў Бжастоўскі (2 сакавіка 1733, м. Ваўкалата Ашмянскага павета — 8 красавіка 1769, в. Рубяжэвічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, ваявода інфлянцкі (1767—1769).
Станіслаў Бжастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Анджэй Борх | ||||||
Пераемнік | Юзафат Зыберг | ||||||
Нараджэнне |
2 сакавіка 1733 |
||||||
Смерць |
8 красавіка 1769 (36 гадоў) |
||||||
Род | Бжастоўскія | ||||||
Бацька | Юзаф Бжастоўскі | ||||||
Маці | Людвіка Садоўская | ||||||
Жонка | Тэафіла Магдалена з Радзівілаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Міхал Геранім | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Юзафа Бжастоўскага.
Палкоўнік пяцігорскі, шэф палка булавы вялікай ВКЛ, ваявода інфлянцкі з 1767, староста быстрыцкі, радашковіцкі, прапойскі, маршалак Радамскай канфедэрацыі[2].
Неаднаразова абіраўся на сойм: у 1754 і 1760 ад Ашмянскага павета, у 1761 — ад Пінскага і ў 1762 ад Браслаўскага.
Як прыхільнік Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку» са зброяй у руках ахоўваў сесію Літоўскага Трыбунала ў 1763, у сувязі з пагрозай інтэрвенцыі расійскіх войск, пакліканых Чартарыйскімі.
Падчас Барскай канфедэрацыі выступіў супраць яе і перайшоў на бок рускіх[2]. За верную службу ўзнагароджаны ордэнам Белага Арла і ордэнам Святога Станіслава.
Быў першым мужам Тэафілы Радзівіл і меў з ёю сына Міхала Гераніма.
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ а б Бжостовские // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 57. — 737 с.
Літаратура
правіць- Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1937. — Т. 3. — С. 56–57. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304032910