Ян Анджэй Борх
Ян Анджэй Юзаф Борх (1713 — 3 кастрычніка 1780) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Падкаморы (1744—1765) і ваявода інфлянцкі (1765—1767), падканцлер каронны (1767—1780) і канцлер вялікі каронны (1780). Трымаў Люцынскае староства.
Ян Анджэй Юзаф Борх | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jan Andrzej Józef Borch | |||||||
![]() | |||||||
![]() Герб «Тры каўкі» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анджэй Станіслаў Младзяёўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Антоні Ануфры Акенцкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1713 |
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 1780[1]
|
||||||
Род | Борхі[d] | ||||||
Бацька | Ежы Готард Борх | ||||||
Маці | Людвіка фон Шток | ||||||
Жонка | Луіза з Зыбергаў[d] | ||||||
Дзеці | Міхал Ян Борх[d][2], Юзаф Генрык Борх[d] і Ізабела Людвіка з Борхаў[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
З шляхецкага роду Борхаў герба «Тры каўкі», сын Ежы Готарда, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, суддзі земскага інфлянцкага (1683—1722), пляменнік Фабіяна Казіміра.
Абіраўся паслом на соймы 1735, 1746, 1758, 1760, 1761, 1762 і 1764.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Саксонскага, выступаў за абранне яго сына Караля на Курляндскі сталец, дзеля чаго ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Маскву ў 1763.
КрыніцыПравіць
- Пазднякоў В. Борхі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 339. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Jan Andrzej Józef Borch h. Trzy Kawki(польск.) . Sejm-Wielki.pl . Праверана 19 студзеня 2011.