Станіслаў Горскі

Станіслаў Батыс Горскі (6 мая 1802, в. Дварэц, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 мая 1864, Сібір) — беларускі прыродазнавец, медык , педагог, папулярызатар навукі.

Станіслаў Горскі
Дата нараджэння 6 мая 1802(1802-05-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 мая 1864(1864-05-03)[1] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, фармацэўт, энтамолаг
Месца працы
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

У 18201825 гадах вучыўся ў Віленскім універсітэце. У 1830 годзе загадчык батанічнага сада Віленскага ўніверсітэта. Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1831 годзе ад'юнкт, прафесар Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1840, напярэдадні закрыцця акадэміі, выехаў у замежную камандзіроўку.

Пасля вяртання на Радзіму ў 18421847 жыў у Паставах, займаўся батанікай і энтамалогіяй. Потым жыў у Берліне, з 1851 — у маёнтку А. Кубліцкага ў Свянцянскім павеце.

У 1863 па падазрэнні ў спачуванні нацыянальна-вызваленчаму руху высланы ў Сібір. У ссылцы скончыў жыццё самагубствам.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Быў адным з першых даследчыкаў Белавежскай пушчы. Аўтар прац па батаніцы і энтамалогіі. Публікаваў нататкі з падарожжаў па батанічных садах Еўропы. Арганізаваў шырокі абмен гербарыямі паміж вучонымі Еўропы. Многія адкрытыя ім віды раслін названы яго імем (напрыклад, Copaifera gorskiana).

СпасылкіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 22 красавіка 2021.