Старае Купрына (руск.: Старое Куприно) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 5 жыхароў (2007).

Вёска
Старае Купрына
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
176 м
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214560 і 214525
Код АКАТП
Старае Купрына на карце Расіі ±
Старае Купрына (Расія)
Старае Купрына
Старае Купрына (Смаленская вобласць)
Старае Купрына

Геаграфія правіць

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 19 км на захад ад Смаленска, за 2 км на ўсход ад аўтамагістралі M1, на паўночным беразе возера Купрынскае. За 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі чыгуначная станцыя Купрына на лініі Смаленск — Віцебск. Уваходзіць у склад Гнёздаўскага сельскага паселішча.

Славутасці правіць

Комплекс помнікаў археалогіі ў раёне вёскі на паўночным беразе возера Купрынскае:

  • Стаянка эпохі неаліту за 800 м на паўночны захад ад вёскі.
  • Стаянка эпохі неаліту за 500 м на паўночны захад ад вёскі. Выкарыстоўвалася ў 4-3 тысячагоддзях да н.э.
  • Гарадзішча за 1 км на паўночны захад ад вёскі. Гарадзішча з’явілася ў сувязі з праходзілым тут волакам з Заходняй Дзвіны у Дняпро ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э.
  • паселішча за 500 м на паўднёвы захад ад вёскі. Выкарыстоўвалася плямёнамі тушамлінскай культуры ў IX ст., а ў XIXIII ст. было заселена старажытнарускім насельніцтвам.
  • Курганная група (25 шарападобных курганоў вышынёй да 1,9 м) за 700 м на паўночны захад ад вёскі. Насыпаны крывічамі ў XXI стст.
  • Курганная група (2 кургана) за 800 на паўночны захад ад вёскі.

Спасылкі правіць