Стаянка (археалогія)

археалогія

Стая́нка[1][2] — археалагічны аб’ект, неўмацаванае пасяленне людзей каменнага і бронзавага вякоў, на якім пры даследаванні знаходзяць рэшткі жытлаў, агнішчаў, прылады працы і вырабы.

Тэрмін узнік у XIX стагоддзі. Спачатку ім пазначалі месцы часовага пражывання першабытных людзей, пазней — аседлых плямён. У эпоху неаліту стаянкі размяшчаліся пераважна на рачных і азёрных тэрасах, поймавых дзюнах, у пячорах. На большасці стаянак жыццё працягвалася і ў бронзавым веку.

Асноўная прыкмета стаянкі — адсутнасць доўгачасовых жытлаў[3]. У гэтых месцах археолагі знаходзяць вялікую колькасць артэфактаў адпаведнай археалагічнай культуры, пры раскопках звычайна знаходзяць рэшткі жытлаў, вогнішчаў.

На тэрыторыі Беларусі

правіць

Найбольш старажытныя стаянкі адносяцца да позняга палеаліту (Бердыж, Юравічы)[1][2]. Рэшткі мезалітычных стаянак трапляюцца па ўсёй тэрыторыі (Добры Бор, Русакова, Раманавічы, Скема і інш.)[2].

Зноскі

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б в ЭГБ 2001.
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць