Старападдубскі валун
помнік прыроды ў Беларусі
Старападду́бскі валу́н[1] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1994 года[1]) у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі.
Валун знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы вёскі Старыя Паддубы, за 11 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Новы Двор, за 29 кіламетраў на поўнач ад горада Шчучын[2]. Плошча ахоўнай тэрыторыі — 0,000551 га[3].
Даўжыня валуна 2,9 м, шырыня 1,9 м, вышыня 1,3 м, у абводзе 8,2 м, аб’ём 3,8 м³, маса каля 10 тон. Складзены з буравата-жоўтага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату. Прынесены 20—18 тыс. год назад з Аландскіх астравоў Балтыйскага мора.
Зноскі
Літаратура
правіць- Вінакураў В. Ф. Старападду́бскі валу́н // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Старападдубскі валун
- Список памятников природы Гродненской области (руск.)