Старая ратуша (Мюнхен)

Старая Ратуша (ням.: Altes Rathaus) — адна са славутасцяў Мюнхена, размешчаная на ўсходнім боку плошчы Марыенплац.

Славутасць
Старая ратуша

48°08′12″ пн. ш. 11°34′37″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання 1480 і 1470
Сайт muenchen.de/sehenswuerdi…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першае згадванне аб Старой ратушы датуецца 1310 годам, вялікая зала будынка была пабудавана ў 13921394 гадах. Вядома, што ў 1460 годзе комплекс пабіла маланка. У 14701480 гадах пад кіраўніцтвам Ёрга фон Хальсбаха ратуша была рэканструявана ў стылі позняй готыкі. Пасля, у эпоху Адраджэння, у фасад дадаваліся элементы ў стылі рэнесансу. Але ў 18611864 гадах будынак быў рэканструяваны ў неагатычным стылі.

У 1874 годзе гарадскі савет пераехаў у будынак Новай ратушы, размешчаны на паўночным боку той жа плошчы Марыенплац.

Ратуша таксама вядомая прамовай Ёзэфа Гебельса 9 лістапада 1938 года напярэдадні серыі яўрэйскіх пагромаў, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай як «Хрустальная ноч».

Старая ратуша значна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны, новы шпіль быў усталяваны ў пачатку 1970-х. У цяперашні час значную частку будынка займае музей цацак.[1]

Зноскі

Спасылкі правіць