Старшыня (воінскае званне)

воінскае заванне
(Пасля перасылкі з Старшыня, воінскае званне)

Старшынявоінскае ці спецыяльнае званне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваннях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краін. Па рангу вышэй за старшага сяржанта.

Старшыня
Пагоны старшыны.png
Краіна Беларусь
Створана 1935
Старэйшае званне прапаршчык
Малодшае званне старшы сяржант

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званне старшы сяржант, па заканчэнні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана воінскае званне старшыня ці больш высокае.

Перад воінскім званнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова "гвардыі".

Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам "рэзерву".

Воінскае званне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі "запасу" ці "ў адстаўцы".

ЛітаратураПравіць