Старынкі (Пухавіцкі раён)
Стары́нкі[1] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.
Вёска
Старынкі
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 34 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і 37 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Мінск — Асіповічы.
Гісторыя
правіцьУ канцы XIX ст. вёска ў Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 83 жыхары, 6 двароў; засценак, 65 жыхароў, 9 двароў.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года вёска была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвашла ў склад БССР. У жніўні 1919 — чэрвені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У пачатку 1930-х гадоў праведзена калектывізацыя. У 1933 годзе быў створаны калгас імя М. І. Калініна, працавала кузня.
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва
правіць- 1897 год — 148 жыхароў, 15 двароў.
- 1917 год — 87 жыхароў, 13 двароў.
- 1960 год — 104 жыхары.
- 1999 год — 39 чалавек
- 1 студзеня 2002 года — 29 жыхароў, 19 гаспадарак.
- 2009 год — 19 жыхароў[2].
- 2010 год — 17 жыхароў, 12 гаспадарак.
Турыстычная інфармацыя
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ http://wwii.space/%d0%bf%d0%b0%d0%bc%d1%8f%d1%82%d0%bd%d0%b8%d0%ba%d0%b8-%d0%b8-%d0%bc%d0%b5%d0%bc%d0%be%d1%80%d0%b8%d0%b0%d0%bb%d1%8b-%d0%bc%d0%b8%d0%bd%d1%81%d0%ba%d0%b0%d1%8f-%d0%be%d0%b1%d0%bb%d0%b0%d1%81%d1%82/8/
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх