Стаўкірка ва Урнесе

Драўляная царква ва Урнесе, Нарвегія — самая старажытная з захаваных стаўкірак, пабудаваная прыблізна ў 1130 годзе. Цяпер вядуцца спрэчкі аб тым, колькі яшчэ больш старажытных цэркваў было пабудавана на яе месцы да гэтага часу — адна або дзве. Помнік Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Славутасць
Стаўкірка ва Урнесе
нюнорск Urnes stavkirke
61°17′53″ пн. ш. 7°19′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Нарвегія
Месцазнаходжанне
Канфесія Царква Нарвегіі
Епархія Б’ёргвінская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Дата заснавання XII стагоддзе
Матэрыял драўніна
Сайт fortidsminneforeningen.no/…
Map
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Urnes Stave Church
(Драўляная царква ва Урнесе)
Спасылка № 58 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iii
Рэгіён Еўропа і Паўночная Амерыка
Уключэнне 1979  (3-я сесія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Урнескі стыль

правіць

Царква вядомая разьбянымі панэлямі, якія захаваліся з 1050 года, якія дэманструюць «урнескі», апошні росквіт разнавіднасці шырока распаўсюджанага ў Скандынавіі ў той час «звярынага стылю».

Характэрнымі асаблівасцямі гэтага стылю з’яўляюцца асіметрычнасць і хваляпадобнасць арнаменту. Існуе шмат тэорый адносна сюжэту, які аўтар хацеў адлюстраваць праз урнескую разьбу. Магчыма, як і на некаторых рунічных камянях, на панэлі паказана адна з бітваў «змяркання багоў» — Рагнарок, супрацьстаянне хтанічнага змея Ермунганда пераўвасабленнем богу грому і маланкі Тору. Іншая інтэрпрэтацыя гарэльефа таксама тлумачыць яго праз скандынаўскую міфалогію. Некаторыя бачаць у ім аленя, якая грызе карані Сусветнага Дрэва Ігдрасіль.

Не выключана, што «урнескі стыль» паўплываў на сярэднявечную еўрапейскую культуру.