Стаўпішча

вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Стаўпі́шча[1] (трансліт.: Staŭpišča, руск.: Столпище) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мышкавіцкага сельсавета.

Вёска
Стаўпішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 337 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2237
Паштовыя індэксы
213943
Аўтамабільны код
6
СААТА
7225822029
Стаўпішча на карце Беларусі ±
Стаўпішча (Беларусь)
Стаўпішча
Стаўпішча (Магілёўская вобласць)
Стаўпішча

Геаграфія

правіць

Вёска знаходзіцца за 6 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Кіраўск[2], за 93 км ад Магілёва[2], за 20 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна[2], за 3 км ад аўтамабільнай дарогі М5[3], прыкладна за 1,5 км ад аўтамабільнай дарогі Р93[3]. У напрамку на захад ад вёскі знаходзіцца выток ракі Даранка (прыток Алы).

Гісторыя

правіць

Вядома з 1560 года[2] як сяло ў дзяржаўнай уласнасці Бабруйскага староства Вялікага Княства Літоўскага. З 1621 года было ва ўладанні С. Рагозы. У 1738 годзе ў Стаўпішчы налічвалася 27 гаспадарак. У другой палове XVIII стагоддзя вёска была цэнтрам староства. У 1766 годзе сяляне ўзнялі паўстанне, якое ахапіла і большую частку Любоніцкага староства. Паўстанне было задушана, а яго кіраўнікі П. Лагойка, Л. Самадзелка, М. Пячонка пакараныя смерцю. З 1793 года вёска ў Бабруйскім павеце Расійскай імперыі. У 1897 годзе ў Стаўпішчы 100 двароў, 724 жыхары[2]. Дзейнічалі школа, 2 ветракі, 2 крупадзёркі, цагельны завод, бровар, хлебазапасны магазін. З 1916 года працавала народнае вучылішча.

З 20 жніўня 1924 года Стаўпішча ў Бабруйскім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Кіраўскім раёне. Вёска была цэнтрам калгаса імя Кірава[4]. Да 22 лютага 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Казуліцкага сельсавета[5].

Насельніцтва

правіць
  • 1897 год — 100 двароў, 724 жыхары[2];
  • 2001 год — 207 двароў, 468 жыхароў[2];
  • 2009 год — 337 жыхароў.

Інфраструктура

правіць

Дзейнічаюць: Аддзяленне «Стаўпішча» ААТ «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага, спажывецкі кааператыў па газіфікацыі «Стаўпішча-2019», фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, базавая школа, аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Старо́е Стаўпі́шча, Стаўпі́шча, ж. Сто́ўпішчы, мн. Стары́я Стаўпі́шчы, мн.
  2. а б в г д е ё ж БелЭн 2002.
  3. а б Атлас 2012.
  4. Колхоз им. Кирова // Справочник предприятий России и СНГ (руск.)
  5. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области (руск.) (pdf). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 27.04.2023.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць