Страказа звычайная

Страказа звычайная (Sympetrum vulgatum) — від стракоз.

Страказа звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sympetrum vulgatum Linnaeus, 1758


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  126238
EOL  1243158

Апісанне

правіць

Размах крылаў да 6 см. Даўжыня пярэдняга крыла 33-37 мм, задняе крыло 24-29 мм, даўжыня брушка — 22-28 мм. Брушка моцна сплошчана і пашырана. У аснове крыла вялікая цёмна-карычневая пляма (стыгма), у астатняй частцы мембрана крыла празрыстая. Задні край перэднегрудзей мае вялікі, амаль вертыкальны выступ, які нясе махроўку з доўгіх валасінак. Уздоўж швоў на грудзях лініі чорнага колеру. Чорная папярочная паласа, якая праходзіць паміж цеменем і ілбом, спускаецца ўніз уздоўж унутранага краю вачэй. Ногі чорнага колеру, з жоўтай паласой звонку.

Палавы дымарфізм выяўляецца ў афарбоўцы самцоў і самак. У самцоў бакі грудзей чырвонага колеру, з трыма шырокімі чорнымі палосамі, брушка чырвонага колеру, з чорнай бакавой паласой. У самак бакі грудзей жоўта-бурага колеру, з 3 шырокімі чорнымі палосамі; брушка бурае, з чорнай бакавой паласой.

Пашырэнне

правіць

Транспалеарктычны від. Арэал уключае Еўропу, Сібір, Далёкі Усход, Пярэднюю і Цэнтральную Азію, Паўночную Афрыку. Час лёту: пачатак ліпеня — пачатак кастрычніка.