Стралкоўскае
возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці
Стралко́ўскае во́зера[1] — возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Вужыца, за 25 км на паўночны ўсход ад горада Верхнядзвінск, на ўсход ад вёсак Абрамова і Стралкі.
Стралкоўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 131,3 м |
Даўжыня | 1,57 км |
Шырыня | 0,89 км |
Плошча | 0,93 км² |
Аб’ём | 0,00102 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,99 км |
Найбольшая глыбіня | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10,9 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,93 км². Найбольшая глыбіня 1,5 м. Даўжыня 1,57 км. Найбольшая шырыня 0,89 км. Даўжыня берагавой лініі 3,99 км. Аб’ём вады 1,02 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км². Схілы катлавіны і берагі нізкія, амаль паўсюдна забалочаныя, часткова пад ворывам. Дно выслана сапрапелем. На захадзе выцякае ручай у раку Ужыца (Вужыца).
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Стралко́ўскае во́зера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 196—197. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
- Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 7. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)