Стратыфікацыя моў

Стратыфіка́цыя моў[1] — суадносіны ўзаемадзеяння моў у выніку міграцыі насельніцтва, каланізацыі або заваявання аднаго народа іншым.

У залежнасці ад вынікаў узаемадзеяння моў вылучаюць тры стратыфікацыйныя тыпы: субстрат, суперстрат і адстрат[1].

  • Субстрат — рэшткі мовы карэннага насельніцтва, якая была выцеснена мовай чужынцаў, але паўплывала на яе і выклікала змены ў фанетыцы і граматыцы.
  • Суперстрат — фанетычныя і граматычныя элементы мовы прышлага народа, што ўвайшлі ў мову карэннага насельніцтва.
  • Адстрат — элементы мовы іншаземнага народа ў мове карэннага насельніцтва ў выпадку, калі захаваліся абедзве мовы. Напрыклад, элементы нямецкай мовы ў мове лужыцкіх сербаў[1].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць