Стрыгава
Стры́гава[1] (трансліт.: Stryhava, руск.: Стригово) — аграгарадок у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэвельскага сельсавета. За 10 кіламетраў на паўночны захад ад Кобрына, 56 кіламетраў ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Тэўлі.
Аграгарадок
Стрыгава
|
У 1940—1959 гадах цэнтр Стрыгаўскага сельсавета.
НасельніцтваПравіць
- 611 жыхароў, 241 двор (2001)
ІнфраструктураПравіць
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
СлавутасціПравіць
- Свята-Уладзімірская царква (1990-я).
- Помнік у гонар 38-га егерскага палка, які 13 жніўня 1812 г. каля вёскі адбіў наступленне напалеонаўскай кавалерыі.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Страчаная спадчынаПравіць
- Свята-Сямёнаўская царква (1810). Паводле мясцовых жыхароў, згарэла у другой палове XX ст., знаходзілася недалёка ад новага храма.
- Сядзіба Пузынаў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Стрыгава на сайце Глобус Беларусі (руск.)