Студзёнкаўскае
Студзёнкаўскае — вадасховішча ў Быхаўскім раёне Магілёўскай воласці Беларусі ў пойме ракі Грэза, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Студзёнка.
Студзёнкаўскае | |
---|---|
Каардынаты: 53°36′08,96″ пн. ш. 30°02′18,53″ у. д.HGЯO | |
Даўжыня | 0,9 км |
Шырыня | 0,55 км |
Плошча | 0,32 км² |
Аб'ём | 0,001 км³ |
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Упадаюць | канал |
Год напаўнення | 1980 |
Плошча паверхні 0,32 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча дасягае 7,5 м, ваганні ўзроўню вады да 3 м. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,4 км. Аб'ём вады каля 1 млн. м³.
Вадасховішча створана ў 1980 годзе ў мэтах арашэння сельгасугоддзяў, гаспадарчых і проціпажарных мэт. Напаўняецца па канале з ракі Грэза.
Літаратура
правіць- Студзёнкаўскае вадасхо́вішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 219. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).