Судзебнік Казіміра
Судзе́бнік 1468 го́да, або Судзе́бнік Казімі́ра — зборнік норм права XV ст., першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага. Складзены на загад вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка, выдадзены 29 лютага 1468 года.
| ||
Судзебнік Казіміра. 29 лютага 1468 | ||
Матэрыял | папера | |
---|---|---|
Дзяржаўны гістарычны музей, Расійская дзяржаўная бібліятэка[d] і Ягелонская бібліятэка[d] | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Напісаны на старабеларускай мове суцэльным тэкстам. У XIX ст. быў падзелены гісторыкамі на 28 або 25 артыкулаў[1]. Меў агульнапрынятую, для тагачасных прававых помнікаў, назву «Ліст». Іншая назва — «Судзебнік» (так называліся даведнікі права, якімі карысталіся ў судах пры разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў). Дату выдання Судзебніка вызначыў протаіерэй Іван Грыгаровіч[1]. Судзебнік зацверджаны Віленскім соймам. У Судзебніку вызначалася сістэма судоў, іх кампетэнцыя, а таксама змешчаны нормы грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права.
У Судзебніку вызначаліся адзіныя для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага віды пакарання за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, змяняўся парадак судаводства па гэтых справах, абмяжоўвалася адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа, скарачаліся плацяжы на карысць суддзяў, павышалася адказнасць бадзягам, прадугледжвалася адказнасць за дапамогу пры ўцёках і арганізацыю ўцёкаў чэлядзі і феадальна-залежных людзей ад феадалаў. Асноўныя віды пакарання паводле Судзебніка — пакаранне смерцю, грашовыя спагнанні і пабоі[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002, с. 250.
Літаратура
правіць- Судзебнік 1468 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 250. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Судзебнік Казіміра 1468 г. . pravo.by.