Судзебнік Казіміра

(Пасля перасылкі з Судзебнік 1468)

Судзе́бнік 1468 го́да, альбо Судзе́бнік Казімі́ра — зборнік норм права XV ст., першы кодэкс крымінальнага і працэсуальнага права Вялікага Княства Літоўскага. Складзены паводле загаду вялікага князя літоўскага Казіміра IV Ягелончыка, выдадзены 29 лютага 1468 года.

Казімір IV Ягелончык, выява 1591 года аўтарства Томаша Трэтэра

Напісаны на старабеларускай мове суцэльным тэкстам. У XIX ст. быў падзелены гісторыкамі на 28 ці 25 артыкулаў[1]. Меў агульнапрынятую, для тагачасных прававых помнікаў, назву «Ліст». Іншая назва — «Судзебнік» (так называліся падручнікі права, якімі карысталіся ў судах пры разглядзе крымінальных і грамадзянскіх спраў). Дату выдання Судзебніка вызначыў протаіерэй Іван Грыгаровіч[1]. Судзебнік зацверджаны Віленскім соймам. У судзебніку вызначалася сістэма судоў, іх кампетэнцыя, а таксама ўтрымліваліся нормы грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага права.

У Судзебніку вызначаліся адзіныя для ўсяго Вялікага Княства Літоўскага віды пакарання за злачынствы супраць феадальнай уласнасці, змяняўся парадак судаводства па гэтых справах, абмяжоўвалася адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа, скарачаліся плацяжы на карысць суддзяў, павышалася адказнасць бадзягам, прадугледжвалася адказнасць за дапамогу пры ўцёках і арганізацыю ўцёкаў чэлядзі і феадальна-залежных людзей ад феадалаў. Асноўнымі відамі пакарання паводле судзебніка: пакаранне смерцю, грашовыя спагнанні і пабоі[1].

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002, с. 250.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць