Супраціўленне на мосце Нэньцзян
Супраціў на мосце Нэньцзян — бой за мост на рацэ Нуньцзян паміж войскамі Кітайскай рэспублікі і Японскай імперыі, што адбыўся ў час японскага ўварвання ў Маньчжурыю.
Супраціў на мосце Нэньцзян | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю | |||
![]() | |||
Дата | 4 лістапада 1931 | ||
Месца | мост праз Нуньцзян паўднёвей Цыцыкара | ||
Вынік | перамога японцаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Пасля Мукдэнскага інцыдэнту Чан Кайшы забараніў кітайскім войскам у Маньчжурыі аказваць супраціў японскім захопнікам. Губернатар паўночна-ўсходняй правінцыі Хэйлунцзян генерал Ма Чжаньшань не падначаліўся загаду і паспрабаваў вымінуць пранікненне праціўніка ў сваю правінцыю, падарваўшы стратэгічна важны мост праз раку Нуньцзян. 4 лістапада для паправы прыбыў атрад з 800 японскіх салдатаў. Хто першы адкрыў агонь, невядома: бакі вінавацілі адзін аднаго. Страляніна працягвалася 3 гадзіны, пасля чаго кітайцы адступілі. Бой адзначыў пачатак Хэйлунцзянскай кампаніі, падчас якой адбылося яшчэ некалькі бітваў. Пасля аказанага супраціву Чжаньшань стаў нацыянальным героем, у яго шэрагі ўліліся новыя добраахвотнікі, якія пазней вялі партызанскую вайну супраць Маньчжоў-го.