Сцепянёўскі берагавы ўступ

геалагічны помнік прыроды ў Беларусі

Сцепянёўскі берагавы́ ўсту́п[1] — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі, на левым беразе возера Нарач, на тэрыторыі нацыянальнага парка «Нарачанскі». Заснаваны ў 1997 годзе[1].

Сцепянёўскі берагавы ўступ
Размяшчэнне БеларусьМінская вобласць, Мядзельскі раён
Найбліжэйшы горад Нарач (курортны пасёлак)
Плошча 4000 га
Дата заснавання 1997
Кіруючая арганізацыя Нацыянальны парк «Нарачанскі»
physical
Сцепянёўскі берагавы ўступ
Сцепянёўскі берагавы ўступ
physical
Сцепянёўскі берагавы ўступ
Сцепянёўскі берагавы ўступ

Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Мядзел, за 6 км на поўдзень ад курортнага пасёлка Нарач, за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Малая Сырмеж, на тэрыторыі Нарачанскага лясніцтва[2]. Плошча ахоўнай зоны складае 4000 гектараў[2].

Вышыня ўступа дасягае 8 м, стромкасць схілаў складае 80—45 градусаў[1]. Уступ — абразійны кліф, які ўтварыўся каля 11 тысяч гадоў назад у выніку ўздзеяння прыбойных хваль возера і разбурэння пясчанага берага[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць