Сцябловы даўганосік (Apion seniculus) — жук з сямейства Apionidae.
Жук даўжынёй 2-3,5 мм. Цела чорнае, з алавяна-сіняватым бляскам. Галаватрубка тонкая і доўгая. Надкрыллі падоўжна-авальныя, эліптычныя.
Жукі харчуюцца тканкамі лісця канюшыны, а лічынкі развіваюцца ўнутры сцеблаў, часам паглыбляюцца праз каранёвую шыйку у корань. Таксама кармавымі раслінамі для гэтага віду з’яўляюцца люцэрна, радзей эспарцэт.
Больш за ўсё пакутуюць пасевы другога і трэцяга гадоў. Пашкоджаныя расліны дрэнна перазімоўваюць і адрастаюць.