Сцяг Ісландыі
Сцяг Ісландыі ўяўляе сабой палотнішча з прапорцыямі 18:25 блакітнага колеру, на якім змешчаны крыж чырвонага колеру з белай акантоўкай.
Сцяг Рэспублікі Ісландыі | |
---|---|
Зацверджаны | 17 чэрвеня 1944 |
Прапорцыя | 18:25 |
Урадавы сцяг 9:16[1] |
Сцяг прыняты ў 1944 годзе. Упершыню сцяг быў зацверджаны ў 1918 годзе, калі Ісландыя дамаглася частковага суверэнітэту ад Даніі. Выява сцяга адлюстроўвае скандынаўскую традыцыю, якая паходзіць ад сцяга Даніі. Чырвоны колер крыжа нагадвае аб уплыве Даніі. Блакітны і белы колеры з'яўляюцца традыцыйнымі колерамі Ісландыі і звязваюцца з колерамі ордэна Срэбнага сокала. У распрацоўцы сцяга ў 1913 годзе прымаў удзел ісландскі мастак Торарын Б. Торлаксан.
Гісторыя
правіцьПершы нацыянальны сцяг Ісландыі, вядомы як "Квітблаўінн" (ісл.: Hvítbláinn, літаральна: "бела-блакітны"), уяўляў свабой белы крыж на цёмна-блакітным полі. Упершыню быў узняты ў 1897 годзе. 22 лістапада 1913 года каралеўскім дэкрэтам Даніі было падцверждана права Ісландыі на ўласны сцяг, а 19 чэрвеня 1915 года альтынгым зацверджаны нацыянальны сцяг вострава, аналагічны сучаснаму: белы крыж быў допоўнены ўнутраным чырвоным крыжам. У 1918 годзе Данія прызнала суверэнітэт Ісландыі ў межах уніі. 12 лютага 1919 года кароль Даніі і Ісландыі Крысціян Х зацвердзіў ісландскі сцяг.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт прэм'ер-міністра Ісландыі // Прапорцыі сцяга Ісландыі (англ.)