Сцяпан Іванавіч Кухараў
Сцяпан Іванавіч Кухараў (31 ліпеня 1919, вёска Стайкі, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 2011) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Сцяпан Іванавіч Кухараў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2011 |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Да жніўня 1941 года працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Горскай сярэдняй школы Краснапольскага раёна. З 1942 года — партызанскі сувязны, з 1943 года — на фронце. Прайшоў баявы шлях ад Беларусі да Берліна. Дэмабілізаваны ў 1945 годзе. У 1946—1950 гг. быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1950 г. скончыў завочнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда», «Рудзенская праўда», «Настаўніцкая газета». З 1955 г. — літсупрацоўнік, у 1957—1981 гг. — рэдактар аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Маладосць». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1972 года.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Творчасць
правіцьПершы артыкул апублікаваў у краснапольскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» у 1934 г. Аўтар зборнікаў нарысаў «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Людзі крылатага ўзросту» (1961), «Ад вашага карэспанданта» (1966), «Жыццё-легенда» (1971), «Светлая пара» (1978), аповесці «Бацькавічы» (1974), зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Бацькавічы» (1980), «Суніцы для сына» (1986), «Сцішанае поле» (1986).
Зноскі
Літаратура
правіць- Кухараў Сцяпан Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).