Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі

Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі (26 кастрычніка 1923, вёска Філатава, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 24 кастрычніка 1944, пахаваны ў г. Надзь-Баям) — Герой Савецкага Саюза.

Сцяпан Аляксандравіч Лавянецкі
Нараджэнне 26 кастрычніка 1923(1923-10-26)
Смерць 24 кастрычніка 1944(1944-10-24) (20 гадоў)
Месца пахавання
Ваенная служба
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Танкавыя войскі
Званне Сяржант
Бітвы
Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За адвагу»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігадовай школы ў сярэдзіне 30-х гадоў сям’я Лавянецкіх пераехала жыць з Беларусі ў Волагду. Пасля заканчэння сямігодкі працаваў грузчыкам і без адрыва ад вытворчасці вучыўся на вячэрніх курсах шафёраў.

З 1942 г. — на фронце. У дасканаласці авалодаў спецыяльнасцю механіка-вадзіцеля самаходнай артылерыйскай устаноўкі. Быў камсоргам танкавага ўзводу. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандаваннем Каўказскага фронта ўзнагароджаны медалём «За адвагу». За храбрасць, праяўленную ў баях за вызваленне Брэста ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. З 1943 г. ваяваў у складзе часцей 1 Беларускага і 2 Украінскага франтоў. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Беларусі, Польшчы, Венгрыі. Вызначыўся пры вызваленні Варшавы.

У кастрычніку 1944 г. Лавянецкі у першых радах 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса прымаў удзел у вызваленні Венгрыі. У час боя ў раёне мястэчка Надзь-Баям экіпаж знішчыў 3 танкі ворага. Цяжка паранены С. А. Лавянецкі працягваў змагацца. У гэтым баі экіпаж танка загінуў. 28.04.1945 г. пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць

правіць
 
Помнік на Алеі Герояў у Круглым

Імя героя носіць адна з вуліц г. Таліца Свярдлоўскай вобласці. На ўшанаванне памяці ў вёсцы Філатава ўстаноўлены гранітны абеліск з бронзавым барэльефам героя-артылерыста (1967 г.), помнік на Алеі Герояў у г.п. Круглае.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць