Сцяпан Мікалаевіч Халтурын

Сцяпан Мікалаевіч Халтурын (2 студзеня 1857, в. Верхнія Жураўлі, Вяцкая губерня — 3 красавіка 1882, Адэса) — расійскі рабочы-рэвалюцыянер.

Сцяпан Мікалаевіч Халтурын
Stepan Khalturin.jpg
Дата нараджэння 21 снежня 1856 (2 студзеня 1857)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка (3 красавіка) 1882 (25 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Партыя
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер
Commons-logo.svg Сцяпан Мікалаевіч Халтурын на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Расійскі рабочы-рэвалюцыянер. Арганізатар (1878) і кіраўнік (з І. П. Абнорскім) «Паўночнага саюза рабочых». 3 1879 года ў «Народнай волі». У лютым 1880 года, каб здзейсніць замах на Аляксандра II, учыніў выбух у Зімнім палацы (цар уцалеў), дзе працаваў сталяром.

3 сакавіка 1881 года член Выканкома «Народнай волі». Пакараны смерцю (павешаны) за ўдзел у забойстве (сакавік 1882 года) адэскага ваеннага пракурора.

ПамяцьПравіць

У Мінску яго імя носіць вуліца і 2 завулкі (1957).

Зноскі

  1. Халтурин Степан Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Халтурын Сцяпан Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т.16. — Мінск, 2003. — С.533.
  • Халтурин Степан Николаевич // Их именами названы…: энциклопедический справочник.- Минск,1987.- С.642.
  • Халтурин Степан Николаевич // Минск: энциклопедический справочник — Минск,1983.-С.422.