Сцяпан Фёдаравіч Карповіч
Сцяпан Фёдаравіч Карповіч (нар. 1 кастрычніка 1955, в. Пасталова, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Сцяпан Фёдаравіч Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1955 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1974 годзе Мінскі архітэктурны тэхнікум, у 1979 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1974 года працаваў тэхнікам-архітэктарам у інстытуце «Белпрампраект»; у 1976—1977 гадах у студэнцкім праектна-канструктарскім бюро БІБІ. Служыў у Савецкай Арміі. У 1980—1981 гадах архітэктар інстытута «Ваенпраект» у Мінску, у 1982—1991 гадах галоўны архітэктар Столінскага раёна; у 1991—2003 гадах вядучы архітэктар АПБ «Архбюро», у 2003—2007 гадах галоўны архітэктар раёна, з 2007 — галоўны архітэктар праектаў, галоўны інжынер праектаў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1986 года, а пасля ў Саюзе архітэктараў Беларусі.
Жыве ў Століне.
Узнагароды
правіцьМае ганаровае званне «Ударнік працы» (1981).
Творчасць
правіцьБраў удзел у праектаванні шэрагу розных жылых, грамадскіх, культавых і прамысловых, будынкаў, зон забудовы і добраўпарадкавання ў г. Мінску і іншых гарадах рэспублікі; удзельнік і прызёр прафесійных архітэктурных конкурсаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Карпович Степан Федорович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)