Сын беларуса
«Сын белару́са» — заходнебеларуская газета. Выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 года ў Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень.
«Сын беларуса» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 18 мая 1924 |
Спыненне публікацый | 19 верасня 1924 |
Мова | беларуская мова |
Галоўны офіс |
Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса». Выкрывала палітыку ўрада Польшчы, скіраваную на дэнацыяналізацыю ўскраін, палітычны ўціск працоўных. Адстойвала інтарэсы народных мас Заходняй Беларусі, выступала супраць польскіх партый і беларускіх праўрадавых груповак. Друкавала выступленні беларускіх дэпутатаў у польскім сейме, справаздачы пра мітынгі ў Гарадку і Беластоку, інфармавала пра работу Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Да 10-й гадавіны з пачатку 1-й сусветнай вайны змясціла антываенныя публікацыі, у якіх асуджалася палітыка дзяржаў, што развязалі вайну. Падтрымлівала змаганне за беларускія школы, культуру як сродак сацыяльнага і нацыянальнага ўсведамлення народа. Паведамляла пра жыццё беларусаў у Чэхаславакіі, Латвіі, Сербіі, БССР і ЗША. Змясціла ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі. Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.
Літаратура
правіць- Ліс А. С. «Сын беларуса» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 320. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).