Сыраежка балотная

Сырае́жка балотная, сыраежка чырвоная[1] (Russula paludosa) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Сыраежка балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Russula paludosa Britzelm., 1891

Сінонімы
  • Russula elatior Lindblad, 1901
  • Russula fragaria Kudrna, 1919
  • Russula integra var. paludosa (Britzelm.) Singer, 1923
  • Russula integra var. rubrotincta Peck, 1902
  • Russula olgae Velen., 1920
  • Russula rubrotincta (Peck) Burl., 1915

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  176813
EOL  160908
MB  206457

Апісанне

правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка 4—12 см у дыяметры, пукатая, з узростам пляската-ўвагнутая, з рубчастым краем. Скурка на шапцы клейкая, чырвонага або чырвона-бураватага колеру, адстае ад мякаці па краю. Мякаць крохкая, белая, без асаблівага паху. Ножка грыба даўжынёй 6—8 см і 1,5—3 см у дыяметры, цыліндрычная, суцэльная, шчыльная і гладкая. Колер ножкі белы, часам з ружовым адценнем. Пласцінкі слаба прырослыя, шырокія. Колер пласцінак белы, пазней становіцца крэмава-жоўтым. Споры амаль шарападобныя, барадаўчатыя або шыпаватыя, светла-жоўтага колеру.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне

правіць

Сыраежка балотная распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Звычайны від на тэрыторыі Беларусі. Грыбы растуць у сыраватых хвойных лясах і сярод імхоў на верхавых балотах. Пладовыя целы з'яўляюцца ў ліпеніверасні, паасобку або невялікімі групамі.

Зноскі

  1. Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 156. — 192 с. — 60 000 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць