Сядзібны дом (Кобрын)

(Пасля перасылкі з Сядзібны дом, Кобрын)

Сядзібны дом — будынак у Кобрыне, размешчаны па адрасе вул. Суворава, 16. Помнік архітэктуры класіцызму. У будынку размешчаны ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.

Славутасць
Сядзібны дом
Muzeum Suworowa w Kobryniu.JPG
52°12′33″ пн. ш. 24°21′20″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Кобрын
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата заснавання 1790
Дата пабудовы канец XVIII стагоддзя
Вядомыя жыхары А. Сувораў
Р. Траўгут
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Д000401шыфр 112Д000401
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Гарадская сядзіба ў XIX ст.

Пабудаваны да 1794 г. у Кобрыне з дрэва. Аўтар праекта і першы гаспадар дома не вядомы. Верагодна, пасля задушэння паўстання 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі дом быў канфіскаваны ў яго гаспадароў, таму што ў канцы 1795 г. ён пуставаў ужо. З 1797 г. у ім жыў А. Сувораў. У 1860 г. у доме жыў адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 г. генерал Р. Траўгут. Разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. Адноўлены ў 1948 г. і прыстасаваны пад ваенна-гістарычны музей. Рэстаўрыраваны ў 1980 г.

АрхітэктураПравіць

 
Бюст Суворава перад сядзібай

Прамавугольны ў плане аднапавярховы драўляны будынак накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучаная ў цэнтры ганкамі (на чатырох слупах), завершанымі трохвугольнымі франтонамі. Сцены атынкаваныя, з прамавугольнымі вокнамі і акаванымі аканіцамі. Планіроўка анфіладная. Абапал галоўнага ўваходу дзве гарматы 1812 г. Перад домам у 1848 г. устаноўлены бронзавы бюст Суворава (скульптар П. Кюферле).

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць