Бярэзінская сядзіба
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно — помнік архітэктуры класіцызму ў г. Беразіно. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. на ўмацаваным бутавай падпорнай сценкай правым крутым беразе ракі Бярэзіна (сучасная вул. Набярэжная, 1). Належаў Патоцкім. Помнік рэспубліканскага значэння.
Гарадская сядзіба | |
Гарадская сядзіба Патоцкіх | |
---|---|
| |
53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Беразіно |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будынкі | |
сядзібны дом | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьМаёнтак у Бярэзіне ў якасці пасагу ад бацькоў атрымала Ганна з Тышкевічаў, калі выйшла за графа Аляксандра Патоцкага. У 1821 годзе пара разышлася і яна другі раз выйшла замуж за Станіслава Дуніна-Вансовіча[1].
Ганна пабудавала сядзібны дом над Бярэзінай у стылі позняга класіцызму недзе каля 1858 года, праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля разводу з графам Патоцкім. Праз тое, што сядзіба будавалася як летняя, на думку польскага даследчыка Рамана Афтаназы, яна не вызначалася вытанчанымі архітэктурнымі формамі[1].
Ганна Патоцкая скончыла жыццё ў Парыжы, пасля яе сядзібай валодалі ейныя нашчадкі ад першага шлюбу[1].
Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзіба паступова прыходзіла ў заняпад. У 1923 годзе ў будынак была пераведзена школа[2], якая размяшчалася там да 1970-х гадоў. Затым у будынку размяшчаўся склад. Пазней будынак ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў да занядбанага стану. Каменныя прыступкі, якія калісьці вялі да ракі, зніклі некалькі ў 1980-я гады. Да пачатку 1980-х яшчэ былі рэшткі сцен графскіх стайняў, складзеных з чырвонай цэглы[3].
У снежні 2011 года палац быў прададзены на аўкцыёне за 112 млн бел. рублёў з абавязковымі ўмовамі да новага гаспадара правесці рэканструкцыю гістарычнага будынка і захаваць турыстычнае прызначэнне аб'екта[4].
Архітэктура
правіцьМураваны, прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на чатырох пілонах мезанін завершаны трохвугольным франтонам. Дом апаясаны прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада з'яўляецца паўкруглы эркер накрыты сферычным купалам і члянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы плоскі пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя руставанымі лучковымі броўкамі. Сіметрыя будынку парушаная двухпавярховай прыбудовай да паўднёвай тарцовай часткі. У калідорнай планіроўцы дому вылучаныя цэнтральны вестыбюль і круглая парадная зала. Міжпаверхавая лесвіца размешчана асіметрычна ў паўночным канцы калідору.
Зноскі
- ↑ а б в У Беразіне адродзяць закінуты палац Патоцкіх, які ніяк не маглі прадаць . Наша Ніва (9 красавіка 2024). Праверана 10 лістапада 2024.
- ↑ Они были первыми - Газета «Березинская панорама»(нявызн.). www.berezino.by. Праверана 10 лістапада 2024.
- ↑ Сайт рабочай групы па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея
- ↑ Палац прададзены Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бярэзінская сядзіба
- Бярэзінская сядзіба на сайце Radzima.org
- Бярэзінская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Фотагалерэя — Беразіно, сядзіба: сядзібны дом