Сядзібны дом (Малая Бераставіца)

Сядзібна-паркавы ансамбль Валкавіцкіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры другой паловы XVIII ст. Заснаваны ў в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі раён). Захаваліся будынак крухмальнага завода, службовая пабудова, дом для працоўных і рэшткі парку. Сядзібны дом згарэў у 1980 — 1990-х гадах.

Сядзібна-паркавы комплекс
Сядзібна-паркавы ансамбль Валкавіцкіх
53°17′22,25″ пн. ш. 23°55′31,39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Малая Бераставіца
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання XVIII ст.
Будынкі
Крухмальны завод • службовая пабудова • дом для працоўных
Map

Архітэктура правіць

Сядзіба была размешчана ў глыбіні панадворку, абмежаванага каналам і ставам. Прамавугольны ў плане аднапавярховы мураваны дом накрыты мансардавым дахам з люкарнамі ў абрамленні фігурных ліштваў. Па тарцах фланкіраваны драўлянай прыбудовай (XIX ст.) і рызалітам з паўвальмавым дахам. Галоўны ўваход — асіметрычны, вылучаны ганкам з лучковай стрэшкай на чатырох слупах. Фасады раскрапаваныя лапаткамі і расчлянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка анфіладная.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць