Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч
Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч (24 мая 1956, в. Дубінка, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Сяргей Іосіфавіч Ушкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
24 мая 1956 (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 24 мая 1956 года ў в. Дубінка Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, заатэхнік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.
Працаваў заатэхнікам, галоўным заатэхнікам, старшынёй калгаса «Савецкая Беларусь» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці; першым намеснікам, старшынёй Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)