Сяргей Фёдаравіч Алейнік
Сярге́й Фё́даравіч Але́йнік (нар. 28 студзеня 1965, Мінск) — беларускі палітык і дыпламат.
Сяргей Фёдаравіч Алейнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Каралёў | ||||||
Нараджэнне |
28 студзеня 1965 (57 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 28 студзеня 1965 года ў Мінску.
У 1986 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. На дыпламатычнай службе з 1992 года. У 1997 і ў 1998 гадах быў прызначаны Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. З 5 кастрычніка 2002 года быў Пастаянным прадстаўніком пры аддзяленні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і іншых міжнародных арганізацыях у горадзе Жэневе, змяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Агурцова.
10 красавіка 2008 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Святым Прастоле, Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь пры Незалежным Ваенным Ордэне Гаспіталераў Святога Яна Ерусалімскага, Родаса і Мальты па сумяшчальніцтве.
9 студзеня 2009 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].
8 студзеня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[2].
20 ліпеня 2020 года быў вызвалены з пасады пасла ў сувязі з пераходам да іншага наймальніка[3].
10 лютага 2022 года прызначаны першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4].
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 12 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»
- ↑ Указ Прэзідэнт РБ № 5 ад 08.01.2013 «Аб прызначэнні С. Ф. Алейника»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 280 «О С. Ф. Алейнике»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).
- ↑ Лукашэнка абнавіў склад кіраўніцтва МЗС і назначыў новых паслоў
- ↑ Высокіх дзяржаўных узнагарод удастоены ваеннаслужачыя, будаўнікі і выкладчыкі Беларусі . www.belta.by (27 лістапада 2015).