Уладзімір Уладзіміравіч Макей
Уладзі́мір Уладзі́міравіч Маке́й (5 жніўня 1958, Некрашэвічы, Турэцкі сельсавет, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, міністр замежных спраў (з 20 жніўня 2012 года), кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008-12).
Уладзімір Уладзіміравіч Макей | ||||
![]() | ||||
| ||||
---|---|---|---|---|
з 20 жніўня 2012 | ||||
Прэм’ер-міністр | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў Сяргей Румас | |||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Папярэднік | Сяргей Мартынаў | |||
Адукацыя | ||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | |||
Нараджэнне | 5 жніўня 1958 (62 гады) | |||
Узнагароды | ||||
Палітыка — Партал:Палітыка |
Беларусь |
![]() Гэты артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў 1958 у вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна. Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1980). Па дадзеным СМІ, з 1980да 1991 гг. працаваў у Галоўным разведвальным упраўленні МА СССР[ru], дзе даслужыўся да палкоўніка[1]. У 1992—1993 гг. праходзіў навучанне ў Дыпламатычнай акадэміі МЗС Аўстрыі.
Затым знаходзіўся на дыпламатычнай службе. У 1993—1995 гг. — трэці сакратар упраўлення інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другі сакратар аддзела аналізу і прагназавання, другі сакратар сакратарыята Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 1995—1996 гг. працаваў намеснікам начальніка Службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў. У 1996—1999 гг. — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы. У 1999—2000 гг. — начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў.
З сакавіка 2000 г. — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з ліпеня 2008 года — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта. 20 жніўня 2012 года прызначаны міністрам замежных спраў Беларусі.
Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Мае сыноў ад двух шлюбаў. Другая жонка — актрыса і тэлевядучая Вера Палякова.
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ «Будет спасать Лукашенко от санкций» // Свободные новости плюс. — 2012. — № 34 (478). — 28 августа. — С. 8
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні». Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).