Аляксандр Юр’евіч Міхневіч
Алякса́ндр Ю́р’евіч Міхне́віч (нар. 24 снежня 1953, Мінск) — беларускі дыпламат.
Аляксандр Міхневіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Аляксей Мажухоў | ||||||
Пераемнік | Сяргей Алейнік | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Ігар Петрышэнка | ||||||
Пераемнік | Андрэй Еўдачэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Андрэй Еўдачэнка | ||||||
Нараджэнне |
24 снежня 1953 (70 гадоў) |
||||||
Бацька | Юрый Міхневіч | ||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 24 снежня 1953 года ў Мінску. Сын Юрыя Міхневіча, Міністра культуры БССР (1971—1988).
У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут; ў 1986 годзе — Усесаюзную ордэна Дружбы народаў Акадэмію знешняга гандлю.
З 1977 да 1978 — інжынер вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл». З 1979 да 1980 — намеснік сакратара камітэта камсамола вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл».
З 1980 да 1983 — загадчык аддзела Мінскага гаркама ЛКСМ Беларусі.
З 1983 да 1986 — слухач Усесаюзнай ордэна Дружбы народаў Акадэміі знешняга гандлю.
З 1986 да 1987 — выконваючы абавязкі загадчыка аддзела кадраў Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.
З 1987 да 1988 — загадчык аддзела патэнтна-ліцэнзійных даследаванняў Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.
З 1988 да 1992 — начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР.
З 1992 да 1995 — начальнік аддзела, начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў канцэрна «Беллегпрам».
З 1995 да 2000 — першы віцэ-прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
З сакавіка 2000 да жніўня 2006 — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з жніўня 2006 і да верасня 2012 года — Пасол Рэспублікі Беларусь ў Вялікабрытаніі і Ірландыі (па сумяшчальніцтве).
З 12 верасня 2012 года — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскім супольніцтве па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве[1]. На фоне новага абвастрэння адносін паміж Беларуссю і ЕС у чэрвені 2021 Аляксандр Міхневіч быў адкліканы ў Мінск для кансультацый. Вызвалены ад пасадаў у сувязі з выхадам у адстаўку 29 ліпеня 2021 года[2].
Узнагароды
правіць- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003)[3]
- Ордэн Пашаны (2015)[4]
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[5].
Зноскі
- ↑ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 чэрвеня 2016).
- ↑ Вызвалілі ад пасадаў сталага прадстаўніка Беларусі пры ЭЗ і NATO, амбасадара ў Бэльгіі і Люксэмбургу Міхневіча . Беларуская служба Радыё «Свабода». Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 декабря 2003 г. №1659 "О награждении А.Ю.Михневича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь"
- ↑ Узнагароджаны прадстаўнікі розных сфер дзейнасці
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“»