Сяргей Васілевіч Гайдукевіч
Сярге́й Васі́левіч Гайдуке́віч (нар. 8 верасня 1954, Мінск, Беларусь) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (1995—2019). Палкоўнік.
Сяргей Васілевіч Гайдукевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны |
Дзеці | Алег Сяргеевіч Гайдукевіч |
Узнагароды | |
ldp.by/ru/lider/ |
Біяграфія
правіцьУ 1976 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны. У 1976—1991 гадах займаў камандныя пасады — ад камандзіра часці да намесніка камандуючага арміяй проціпаветранай абароны. Быў старшым групы ваенных спецыялістаў у Рэспубліцы Ірак (1982—1983), працаваў ва Упраўленні бяспекі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991—1992), намеснікам старшыні камітэта па пытаннях сацыяльнай абароны ваеннаслужачых (1992—1994). У 1991 г. скончыў Ваенную камандную акадэмію проціпаветранай абароны. У 1997 г. скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага камерцыйнага інстытута.
У кароткі тэрмін стварыў Народны рух Беларусі (1991—1994) і Ліберальна-дэмакратычную партыю Беларусі. З 1994 г. — член ЛДПБ, якую ўзначальваў з 1995 па 2019 гады. Двойчы безвынікова ініцыяваў рэферэндум з пытаннем «Ці згодны Вы на ўтварэнне Канфедэрацыі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй?» (ліпень і кастрычнік 1998).
У жніўні 1999 г. падпісаў платформу апазіцыйных сіл на перамовах з уладамі пры пасярэдніцтве АБСЕ. Удзельнічаў у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 (вынікі не былі агучаны), прэзідэнцкіх выбарах 2001 (паводле афіцыйных даных набраў 2,48 % галасоў) і 2006 (набраў 3,5 %), аднак не быў абраны. Падчас выбарчай кампаніі 2001 г. БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.
На парламенцкіх выбарах 2004 быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III-га склікання па Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 99. Член Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД. Са жніўня 2006 па верасень 2007 — спецыяльны прадстаўнік міністра замежных спраў Беларусі па ўзаемадзеянні з еўраструктурамі і парламентамі.
30 сакавіка 2010 г. аб’явіў аб стварэнні перадвыбарчага блоку «Новая Беларусь — Адзінства», устаноўчы з’езд якога павінен быў прайсці пры канцы вясны — у пачатку лета 2010 г.[1]
Сям’я
правіцьЖанаты, мае дачку і дваіх сыноў:[2].
- сын — Алег Сяргеевіч Гайдукевіч (нар. 1977) — беларускі палітык.
- сын — Васіль Сяргеевіч Гайдукевіч.
Творчасць
правіцьУ 2013 г. быў выдадзены зборнік вершаў на рускай мове пад назвай «Маё жыццё — Беларусь».
Творы
правіць- Актуальные внешнеполитические задачи Беларуси. — Мн., 1996.
- Вооруженные силы Республики Беларусь после распада СССР. — Мн., 1996.
- Общественно-политическое развитие Республики Беларусь в постсоветский период. — Мн., 1996.
Узнагароды
правіць- ордэн «За службу Радзіме» (1986).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Старонка на сайце ЛДПБ Архівавана 6 чэрвеня 2010. (руск.)
- Старонка Сяргея Гайдукевіча на праекце election.in-by.net Архівавана 1 верасня 2010. (руск.)
- Сяргей Навумчык. Пра катэдж Гайдукевіча і механізм нацыянальнай здрады . Наша Ніва (19 верасня 2015). Праверана 21 верасня 2015.