Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі

Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі (нар. 10 верасня 1967, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Сяргей Віктаравіч Пярвіцкі
Дата нараджэння 10 верасня 1967(1967-09-10) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Скончыў у 1991 годзе Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (выкладчыкі У. М. Прасол, М. М. Ягораў). У 19942002 гадах інжынер 2-й катэгорыі, начальнік групы праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белдзіпрагандаль», Гомельская комплексная праектная майстэрня; з 2002 года вядучы архітэктар, начальнік архітэктурна-будаўнічага аддзела філіяла праектна-канструктарскай майстэрні «Будпраект» ААТ «Гомельпрамбуд».

Член Саюза архітэктараў з 2007 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: комплекс адміністрацыйных будынкаў па вул. Падгорнай, 10 (2008); разлікова-касавы цэнтр ААТ «Белаграпрамбанк» па вул. Хатаевіча (2008); крама ААТ «Веста» на скрыжаванні пр. Касманаўтаў і вуліца Чапаева (2006), фітнэс-цэнтр па вул. Яфрэмава, 11 (2006) — усе ў Гомелі; рэканструкцыя будынка Масбудэканамбанка ў г. Віднае Маскоўскай вобласці (2006); рэстаўрацыя гарадскога асабняка пабудовы канца XIX ст. па вул. Жаркоўскага ў г. Гомелі (2005); гандлёвы комплекс па вул. Рэчыцкая шаша ў г. Гомелі (2003).

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Первицкий Сергей Викторович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)