Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў

беларускі футбольны трэнер

Сяргей Саладоўнікаў (нар. 2 лістапада 1958, Іркуцк) — былы савецкі і беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер.

Футбол
Сяргей Саладоўнікаў
Sergey Solodovnikov 2015.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў
Нарадзіўся 2 лістапада 1958(1958-11-02) (63 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1978—1989 Сцяг СССР Хімік (Гродна) 367 (130)
1990—1992 Сцяг Польшчы Ягелонія (Беласток) 57 (16)
1992—1994 Сцяг Беларусі (1991-1995) Нёман (Гродна) 36 (17)
1994—1996 Сцяг Беларусі Кардан-Флаерс (Гродна) 62 (38)
1997 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 16 (5)
Трэнерская кар’ера
1997—1998 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна)
1998—2005 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна)
2006 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) трэнер
2007—2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19)
2010—2011 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) трэнер
2010 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) в.а.
2011—2016 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна)
2017—2018 Сцяг Беларусі Ліда
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ераПравіць

ІграваяПравіць

Пачынаючы з 1979 года выступаў за гродзенскі «Хімік» у Другой лізе чэмпіянату СССР. За дзесяць гадоў у складзе гродзенскага клуба стаў яго рэкардсменам па колькасці забітых мячоў.

У 1990—1992 гадах гуляў за польскую «Ягелонію», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. У 1992 вярнуўся ў «Хімік» (у 1993 годзе змяніў назву на «Нёман»), дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 1993.

У 1994 годзе «Нёман» развітаўся з большасцю вопытных ігракоў, у тым ліку і з Саладоўнікавым, які перайшоў у іншы гродзенскі клуб — «Кардан-Флаерс».

ТрэнерскаяПравіць

Яшчэ ў 1995 годзе стаў гуляючым трэнерам у «Кардан-Флаерс». У 1997 годзе вярнуўся ў «Нёман», спачатку як ігрок, але ўжо ў верасні 1997 стаў галоўным трэнерам гродзенскага клуба. Узначальваў гродзенскую каманду да 2005 года (з невялікім перапынкам), прывёў яе да найбольшага дасягнення ў чэмпіянаце — срэбраных медалёў 2002 года.

У 2006 годзе быў старшым трэнерам магілёўскага «Дняпро», пасля перайшоў на працу ў юнацкі футбол, узначальваў юнацкую зборную Беларусі сярод хлопцаў 1990 года нараджэння, пазней — 1994 года нараджэння. У 2010 годзе стаў трэнерам у мінскім «Дынама», у маі 2010 года на працягу двух матчаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінчан.

У жніўні 2011 года зноў узначаліў гродзенскі «Нёман». Пад кіраўніцтвам Саладоўнікава каманда стала атрымліваць прагрэс у чэмпіянаце: 5-е месца ў 2012 і 4-е месца ў 2013. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр», але ён застаўся ў Гродна. У сезоне 2014 з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адкацілася на восьмы радок. У сезоне 2015 каманду пакінула большасць ігракоў асновы, у пачатку чэмпіянату на полі з’яўлялася шмат нядаўніх дублёраў, з-за чаго «Нёман» апынуўся на апошнім радку. У сярэдзіне сезона склад гродзенцаў папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, «Нёман» ізноў скончыў сезон на восьмым месцы. Пачатак сезону 2016 атрымаўся няўдалым: нягледзячы на добрае фінансавае становішча і тое, што атрымалася захаваць большасць ігракоў, каманда не здолела атрымаць перамогу ў першых трох турах. Пасля паражэння ў чацвёртым туры ад брэсцкага «Дынама» Саладоўнікаў 25 красавіка 2016 года падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў[1].

У ліпені 2017 года было абвешчана аб тым, што Саладоўнікаў стане новым галоўным трэнерам «Ліды»[2]. У 2018 годзе разам з камандай заняў чацвёртае месца ў Першай лізе. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[3] і неўзабаве стаў дырэктарам гродзенскай СДЮШАР «Нёман»[4].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5].

Палітычныя поглядыПравіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[6][7].

ДасягненніПравіць

ІгравыяПравіць

ТрэнерскіяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць