Сяргей Яўгенавіч Глазырын

Беларускі гісторык
(Пасля перасылкі з Сяргей Глазырын)

Сяргей Яўгенавіч Глазырын (нар. у 1983 годзе) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук.

Сяргей Яўгенавіч Глазырын
Дата нараджэння 1983
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ігар Аляксандравіч Марзалюк

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў ў 2005 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2006 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2009-2013 гадах навучаўся ў аспірантуры Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 20 верасня 2017 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паўстанне 1863 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях». Навуковы кіраўнік - Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

З 2009 па 2021 год працаваў у Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, дацэнтам кафедры гісторыі і турызму, дацэнтам кафедры канстытуцыйнага права і дзяржаўнага кіравання юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе працэсы развіцця антыўрадавага руху 18611863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, а таксама асноўныя этапы ўзброенага паўстання 1863 года у гэтых рэгіёнах. Сярод іншага ім вызначаны асноўныя напрамкі і метады дзейнасці розных палітычных і сацыяльных сіл падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення паўстання ў гэтых губернях; акрэслены месца і роля падзей 18611863 гадоў на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў у межах агульнага паўстанцкага руху ў Польшчы, Беларусі і Літве. Таксама займаецца пытаннямі гістарычнага краязнаўства Полацка і Беларускага Паазер’я.

Рэпрэсіі

правіць

У межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі затрыманы, відаць, раніцай 23 мая 2023 года і асуджаны на 15 сутак арышту[1]. 14 чэрвеня 2023 года звольнены з універсітэта ў межах палітычнага пераследу.

Бібліяграфія

правіць

Выбраныя навуковыя артыкулы

правіць
  • Рэвалюцыйная сітуацыя 1861–1862 гг. у Віцебскай губерні / С. Я. Глазырын // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 7. – С. 35–41.
  • Спроба ўзброенага выступлення ў Віцебскай губерні падчас паўстання 1863 г. / С. Я. Глазырын // Вучоныя запіскі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. - 2011. - Т. 11. – С. 21–27.
  • Праблема этнічнай ідэнтыфікацыі і самаідэнтыфікацыі ўдзельнікаў паўстання 1863 года на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў / С. Я. Глазырын // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. – 2016. – № 1. – С. 79–83.

Зноскі

Спасылкі

правіць