Сяргей Пятровіч Анішчанка

Сяргей Пятровіч Анішчанка (20 красавіка 1923, в. Сцяпы, Жлобінскі раён — 31 ліпеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Стралок 16-га стралковага палка 102-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронту, чырвонаармеец.

Сяргей Пятровіч Анішчанка
Дата нараджэння 20 красавіка 1923(1923-04-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 1944(1944-07-31) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Званне Радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна

Удзельнік партызанскага руху, Жлобінскага камуністычнага падполля і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 красавіка 1923 года ў вёсцы Сцяпы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1940—1941 гадах працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Крукі Язвенскага сельскага савета[2].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны — з кастрычніка 1941 года — член Шчэдрынскай падпольнай камсамольска-моладзевай групы Жлобінскага камуністычнага падполля. Са жніўня 1943 — баец партызанскага атрада «Жалязняк», затым 119-га атрада брыгады «Жалязняк»[3].

У Чырвонай Арміі з восені 1943 года. Асабліва вызначыўся 24—25 чэрвеня 1944 года падчас прарыву абароны ворага і фарсіравання ракі Друць у вёсцы Каласы Рагачоўскага раёна. Пад моцным агнём праціўніка з групай байцоў пераплыў раку, наблізіўся да варожай траншэі, закідаў яе гранатамі, чым спрыяў захопу плацдарма. У баі за плацдарм знішчыў разлік станковага кулямёта, 20 гітлераўцаў, 12 узяў у палон[3].

Загінуў 31 ліпеня 1944 а ў баі пры вызваленні Польшчы. Пахаваны ў вёскі Стрэбня Падляскага ваяводства[3].

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Імя С. П. Анішчанка прысвоена Шчэдрынскай сярэдняй школе ў Жлобінскім раёне, у якой ён вучыўся[3].
  • Імем Героя названая вуліца на яго радзіме — у вёсцы Сцяпы, дзе яму таксама пастаўлены помнік.
  • У экспазіцыі і фондах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца фатаграфіі, дакументы і лісты Героя Савецкага Саюза радавога Сяргея Пятровіча Анішчанка[4].

Зноскі

  1. ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН». ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛОРУССИИ Архівавана 7 кастрычніка 2014.
  2. Министерство образования Республики Беларусь — Информационные материалы(недаступная спасылка) (руск.)
  3. а б в г Анищенко Сергей Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
  4. Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР. Архивные справочники. Архівавана 3 ліпеня 2011.

Літаратура правіць

  • Анішчанка Сяргей Пятровіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 38. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі правіць