Сяргей Рыгоравіч Коўчур
Сяргей Рыгоравіч Ко́ўчур[1] (нар. 7 ліпеня 1934) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі неарганічных матэрыялаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1990).
Сяргей Рыгоравіч Коўчур | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хімічная тэхналогія[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Прыдзіркі (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія сілікатаў». У 1958—1963 гадах працаваў на шклозаводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў горадзе Барысаў[2]. У 1964—1967 гадах на пасадзе дырэктара Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў, у 1967—1970 — начальнік цэха, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на Віцебскім заводзе радыёдэталей[2]. З 1970 года С. Р. Коўчур у Віцебскім тэхналагічным інстытуце, прафесар кафедры «Ахова працы і хімія» канструктарска-тэхналагічнага факультэта, у 2015—2016 гадах яе загадчык. У 1971—1974 гадах займаў пасаду дэкана вячэрняга агульнатэхнічнага факультэта, у 1974—1987 — загадчыка кафедрай «Цеплатэхніка, ацяпленне, вентыляцыя і ўвільгатненне», у 1987—1989 — кафедры «Праектаванне прамысловых прадпрыемстваў», у 1989—2014 гадах — кафедры «Ахова працы і прамысловая экалогія»[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац у галіне хіміі і тэхналогіі сілікатаў, прамысловай экалогіі, тэхналогіі вырабаў хатняга прызначэння і будаўнічых матэрыялаў з выкарыстаннем прамысловых адходаў. Сааўтар шэрагу патэнтаў і «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў».
Сярод публікацый:
- Хрустальные стёкла с малым содержанием PbO // Стекло и керамика. — 1963. — № 5. — С. 31—34.
- Основы технологии химического фрезерования. — Мн., 1979. (разам з С. С. Кузьміновым і А. М. Лапіным).
- Использование редкоземельных элементов для производства цветного стекла / С. Г. Ковчур, В. А. Федорова, А. П. Гайдук. — Мн.: Вышэйшая школа, 1982.
- Окрашивание стекла переходными и редкоземельными элементами. — Мн., 1993.
- Охрана труда в лёгкой промышленности: учебное пособие / С. Г. Ковчур [и др.] ; УО «ВГТУ». — Витебск: УО «ВГТУ», 2015.
Узнагароды
правіць- Сярэбраныя медалі ВДНГ (1963, 1973),
- знак «Выдатнік хімічнай прамысловасці СССР» (1966);
- знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» (1979, 1980);
- знак Дзяржаўнага камітэта адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы» (1986);
- грамата Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР і ЦК ЛКСМБ (1977);
- Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1979, 1984, 1985);
- Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 2004);
- Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002);
- Ганаровая грамата (2009) і падзяка (2011) Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь;
- Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005);
- Ганаровы граматы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1973, 1976, 1977, 1987,1999, 2004, 2009, 2014).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- ↑ а б в Учёные Беларуси. Ковчур, Сергей Григорьевич (доктор технических наук; химическая технология; род. 1934). (руск.)
Літаратура
правіць- Коўчур Сяргей Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Ковчур Сергей Григорьевич(недаступная спасылка) (руск.) // Бібліятэка Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Учёные Беларуси. Ковчур, Сергей Григорьевич (доктор технических наук; химическая технология; род. 1934). (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Ковчур Сергей Григорьевич // База патентов Беларуси (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)