Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў
Сяргей Саладоўнікаў (нар. 2 лістапада 1958, Іркуцк) — былы савецкі і беларускі футбаліст (гуляў на пазіцыі нападніка), а потым трэнер.
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Віталевіч Саладоўнікаў | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 лістапада 1958 (64 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ераПравіць
ІграваяПравіць
Пачынаючы з 1979 года выступаў за гродзенскі «Хімік» у Другой лізе чэмпіянату СССР. За дзесяць гадоў у складзе гродзенскага клуба стаў яго рэкардсменам па колькасці забітых мячоў.
У 1990—1992 гадах гуляў за польскую «Ягелонію», якой дапамог выйсці ў Першую лігу. У 1992 вярнуўся ў «Хімік» (у 1993 годзе змяніў назву на «Нёман»), дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 1993.
У 1994 годзе «Нёман» развітаўся з большасцю вопытных ігракоў, у тым ліку і з Саладоўнікавым, які перайшоў у іншы гродзенскі клуб — «Кардан-Флаерс».
ТрэнерскаяПравіць
Яшчэ ў 1995 годзе стаў гуляючым трэнерам у «Кардан-Флаерс». У 1997 годзе вярнуўся ў «Нёман», спачатку як ігрок, але ўжо ў верасні 1997 стаў галоўным трэнерам гродзенскага клуба. Узначальваў гродзенскую каманду да 2005 года (з невялікім перапынкам), прывёў яе да найбольшага дасягнення ў чэмпіянаце — срэбраных медалёў 2002 года.
У 2006 годзе быў старшым трэнерам магілёўскага «Дняпро», пасля перайшоў на працу ў юнацкі футбол, узначальваў юнацкую зборную Беларусі сярод хлопцаў 1990 года нараджэння, пазней — 1994 года нараджэння. У 2010 годзе стаў трэнерам у мінскім «Дынама», у маі 2010 года на працягу двух матчаў выконваў абавязкі галоўнага трэнера мінчан.
У жніўні 2011 года зноў узначаліў гродзенскі «Нёман». Пад кіраўніцтвам Саладоўнікава каманда стала атрымліваць прагрэс у чэмпіянаце: 5-е месца ў 2012 і 4-е месца ў 2013. У снежні 2013 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Саладоўнікаў можа ўзначаліць салігорскі «Шахцёр», але ён застаўся ў Гродна. У сезоне 2014 з-за фінансавых цяжкасцяў каманда адкацілася на восьмы радок. У сезоне 2015 каманду пакінула большасць ігракоў асновы, у пачатку чэмпіянату на полі з’яўлялася шмат нядаўніх дублёраў, з-за чаго «Нёман» апынуўся на апошнім радку. У сярэдзіне сезона склад гродзенцаў папоўніў шэраг вопытных выканаўцаў, «Нёман» ізноў скончыў сезон на восьмым месцы. Пачатак сезону 2016 атрымаўся няўдалым: нягледзячы на добрае фінансавае становішча і тое, што атрымалася захаваць большасць ігракоў, каманда не здолела атрымаць перамогу ў першых трох турах. Пасля паражэння ў чацвёртым туры ад брэсцкага «Дынама» Саладоўнікаў 25 красавіка 2016 года падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера гродзенцаў[2].
У ліпені 2017 года было абвешчана аб тым, што Саладоўнікаў стане новым галоўным трэнерам «Ліды»[3]. У 2018 годзе разам з камандай заняў чацвёртае месца ў Першай лізе. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[4] і неўзабаве стаў дырэктарам гродзенскай СДЮШАР «Нёман»[5].
У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[6].
Палітычныя поглядыПравіць
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[7][8].
ДасягненніПравіць
ІгравыяПравіць
- Пераможца зоны Другой лігі чэмпіянату СССР: 1980
- Уладальнік Кубка Беларусі: 1993
- Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі (зараз Першая ліга): 1995 (11 галоў)
ТрэнерскіяПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2002
Зноскі
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Солодовников покинул пост главного тренера «Немана»
- ↑ "Лиду" возглавит Сергей Солодовников
- ↑ Сергей Солодовников покинул "Лиду"
- ↑ Сергей Солодовников возглавил СДЮШОР "Неман"
- ↑ Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)