Сярэднееўрапейскі лясны кот, лясны кот, дзікі кот (Felis silvestris silvestris) — драпежная млекакормячая жывёла сямейства каціных, падвід Felis silvestris.
Сярэднееўрапейскі лясны кот |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падвід: | Сярэднееўрапейскі лясны кот |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Felis silvestris silvestris
|
Арэал |
---|
|
|
Нагадвае вялікага свойскага ката. Даўжыня цела 52—75 см, маса 4—6 кг. Поўсць густая, мяккая, на спіне жаўтавата-шэрая з 8—12 папярочнымі цёмнымі палосамі і плямамі, на бруху шаравата-вохрыстая. Хвост 27—34 см з 4—6 цёмнымі кольцамі і чорным канцом.
Трапляецца ў Еўропе, у т. л. ва Украіне, Малдове. На Беларусі магчыма зніклы від, раней вадзіўся ў шыракалістых лясах заходняй і цэнтральнай частак, на Палессі, апошні раз здабыты ў 1927 годзе ў Барысаўскім раёне. У 2017 годзе лясны кот, як мяркуецца, трапіў у фотапастку ў Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведніку ў Нараўлянскім раёне. Лясныя каты, распаўсюджаныя ў Карпатах, апошнім часам пашыраюць арэал на ўсход, аж да левабярэжжа Дняпра; імаверна, гэты рух ляснога ката закрануў і Беларусь[1].
У Германіі ў канцы ХХ ст. паспяхова былі праведзены работы па яго рэінтрадукцыі. Колькасць віду пачала лакальна расці. Так, лясны кот пачаў з'яўляцца ў Нідэрландах і Аўстрыі, павялічылася яго колькасць у Францыі, Швейцарыі і Закарпацці[2].
Селіцца ў дуплах, радзей у норах іншых жывёл. Корміцца дробнымі сысунамі, птушкамі і іх яйцамі.
Полавая спеласць на 2-м годзе жыцця. Гон у лютым — сакавіку. Цяжарнасць 63—68 сутак. У прыплодзе 3—6 кацянят, да восені яны дасягаюць памераў дарослых асобін. Працягласць жыцця каля 20 гадоў.