Сілабічнае вершаскладанне

Сілабі́чнае вершасклада́нне — сістэма вершаскладання, у аснове якой — чаргаванне аднолькавай колькасці складоў у вершаваных радках. Ужываецца пераважна ў мовах з пастаянным месцам націску ў словах: французскай, армянскай, мовах цюрцкіх народаў (націск на апошнім складзе), у польскай (на перадапошнім), чэшскай (на першым) і інш.

Асноўнымі рытмастваральнымі кампанентамі сілабічнага верша, апрача аднолькавай колькасці складоў у радках (ад сямі да шаснаццаці), з'яўляюцца міжрадковыя паўзы, клаўзулы, рыфмы, цэзуры.

Гісторыя сілабічнага вершаскладання правіць

Сваёй дасканаласці сілабічнае вершаскладанне дасягнула ў французскай і італьянскай паэзіі XI—XII стст. Адтуль яно ў XV ст. перайшло ў польскую паэзію. З польскай вершатворчасці сілабічнае вершаскладанне на самым пачатку XVI ст. прыйшло ў беларускую літаратуру, стаўшы, як і антычны (метрычны) верш, галоўнай сістэмай вершаскладання пісьмовай паэзіі Беларусі.

Сілабічнае вершаскладанне ў беларускай літаратуры правіць

Найбольш буйным беларускім сілабістам першай паловы XVII ст. быў С. Полацкі (1629—1680). Яшчэ ў XIX ст. сілабічнай сістэмай вершаскладання карысталіся Я. Чачот, В. Дунін-Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч і іншыя паэты. Уплыў рускага сілаба-танічнага верша, а таксама сілаба-танічных формаў народнага верша на беларускую літаратурную сілабіку прывёў да яе паступовага адмірання. Гэтаму садзейнічала і тое, што ў выніку ўваходжання Беларусі ў склад Расіі ў канцы XVIII ст. уздзеянне польскай мовы і польскай сілабікі на беларускую паэзію рэзка зменшылася. З канца XIX ст. беларускае сілабічнае вершаскладанне, праслужыўшы паэзіі амаль чатырыста гадоў, перастала існаваць.

Літаратура правіць