Сімоне Перота (італ.: Simone Perrotta; нар. 17 верасня 1977, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Англія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.

Футбол
Сімонэ Перота
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасня 1977(1977-09-17)[1][2][…] (46 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1990—1995 Сцяг Італіі Рэджына
Клубная кар’ера[* 1]
1995—1998 Рэджына[d] 77 (1)
1998—1999 Ювентус 5 (0)
1999—2001 Бары[d] 56 (1)
2001—2004 К’ева 95 (6)
2004—2013 Рома 246 (36)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—2000 Сцяг Італіі Італія (да 21) 6 (1)
2002—2009 Сцяг Італіі Італія 48 (2)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Германія 2006
Дзяржаўныя ўзнагароды
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Сімоне Перота нарадзіўся ў Англіі і жыў там да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.

Перота — выхаванец футбольнай школы «Реджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Серыі B у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным іграком асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювентус», аднак у склад яго Сімонэ не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур'ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніа Контэ, Зінедзіна Зідана і Дзідзье Дэшама — за «Ювентус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сезоны стаў лідарам каманды. У пачатку сезону 2001—2002 Перота папоўніў шэрагі «К'ева» з Вероны. Да здзіўлення шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сезону была на першым месцы ў Серыі A. Перота стаў лідарам і гэтай каманды.

У 2004 годзе Перота перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймоцных сярэдніх ліній у чэмпіянаце: Пісара — Перота — Тоці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Перота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі. Выступаў за рымскі клуб да лета 2013 года, 29 чэрвеня 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.

Міжнародная кар’ера правіць

Перота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 года). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Еўра 2004, дзе забіў гол Балгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі Перота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.

Зноскі

  1. Simone Perrotta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SIMONE PERROTTA // Argentine Soccer Database