Сімон Агар
Сімон Агар (англ.: Simon Ogar Veron, нар. 24 красавіка 1987, Асаба, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Сімон Агар Верон | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
24 красавіка 1987[1] (37 гадоў)
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нігерыя | ||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьУ маладым узросце трапіў у Нарвегію, дзе выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў.
У 2008 годзе трапіў у «Віцебск». Гуляючы за віцебскі клуб, аднойчы пасля выдалення брамніка стаў на браму, стаўшы такім чынам першым афрыканскім брамнікам у Беларусі. У віцебскім клубе двойчы быў прызнаны іграком года[2].
Пасля гуляў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2012 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У снежні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. У пачатку сезона некаторы час выступаў у асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў гуляць пераважна за дубль. Па заканчэнні сезона ў снежні 2014 года пакінуў наваполацкі клуб[4]. Пазней праходзіў прагляд у «Віцебску», але не падышоў клубу[5].
У лютым 2016 года зноў далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Распачаў сезон у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы дынамаўцаў, але ўлетку страціў месца ў складзе. У студзені 2017 года стала вядома, што Агар пакідае Брэст[7].
У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Ліду», і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[8]. У складзе «Ліды» стаў адным з асноўных ігракоў. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з лідчанамі[9].
У жніўні 2019 года перайшоў у «Смаргонь»[10], дзе таксама стаў асноўным іграком. У снежні 2019 года стала вядома, што Агар застанецца ў смаргонскай камандзе ў сезоне 2020[11]. У пачатку 2020 года трэніраваўся са «Смаргонню», аднак у лютым кантракт быў разарваны[12].
У жніўні 2020 года быў дыскваліфікаваны АБФФ на 2 гады па справе аб дагаварных матчах[13].
Зноскі
- ↑ Simon Ogar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Верон Симон Огар стал лучшим футболистом «Витебска» минувшего сезона
- ↑ Симон Огар подписал контракт с "Нафтаном"
- ↑ Валерий Стрипейкис: "На контрактах в "Нафтане" осталось десять футболистов. Остальные ждут моего звонка"
- ↑ Симон Огар не подошел "Витебску"
- ↑ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским "Динамо"
- ↑ Симон Огар покинул брестское "Динамо"
- ↑ Головчик, Нечаев и Огар стали игроками "Лиды"
- ↑ Ходенков вернулся в "Лиду". Огар продлил контракт с командой
- ↑ Огар и Плехов стали игроками "Сморгони"
- ↑ Огар продолжит играть за "Сморгонь"
- ↑ "Сморгонь" расторгла контракт с Огаром
- ↑ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.